Вынікі абласнога конкурсу самаробнай лялькі “Вернісаж літаратурных герояў”
Падведзены вынікі абласнога конкурсу самаробнай лялькі “Вернісаж літаратурных герояў”.
Дарослыя і дзеці Гродзенскай вобласці стварылі казачны свет, прадставіўшы больш за 150 работ па чатырох намінацыях: “Героі казак”, “Героі твораў розных нацыянальнасцей”, “Героі твораў народных паэтаў Янкі Купалы і Якуба Коласа” і “Героі твораў сусветнай літаратуры”.
Вучань IV “Д” класа Малевіч Іван і настаўніца пачатковых класаў Латвіс Святлана Чаславаўна былі ўзнагароджаны ПАДЗЯКАЙ ад ГА “Беларускі фонд міру”.