Участие в школьном туре республиканского интернет-конкурс литературных работ «Мне пару крыл дало юнацтва», посвященный 110-летию М.Танка, в рамках проекта «Script.Art.by»
Для ўдзелу у школьным этапе рэспубліканскага інтэрнэт-конкурса літаратурных работ
"Мне пару крыл дало юнацтва" да 110-годдзя з дня нараджэння М. Танка
ад нашага класа былі прадстаўлены дзве работы:
казка Жыгалава Мікіты і верш Серак Яны.
"Жук і Слімак на новы лад"
Жук і Слімак падраслі і пайшлі ў школу. Слімак вучыўся добра, быў старанным вучнем, а Жук вучыцца не любіў, так і шукаў магчымасць збегчы з заняткаў. Па гэтай прычыне Жук часта трапляў у непрыемнасці.
Аднойчы Жук сустрэў незнаёмую казурку. Ах, якая яна была прыгожая! І, канешне, захацеў Жук з ёй пасябраваць. А казурка тая звалася Багамолам, была драпежнай і з ахвотай паласавалася бы апетытным Жуком. І недалека было да бяды, але добра, што побач апынуўся Слімак, які перасцярог неслуха і растлумачыў правілы паводзін з незнаёмымі казуркамі. Жук слухаў - слухаў ды раптам убачыў, як качкі на вадзе плюхаюцца. І так яму захацелася з імі пабоўтацца, што кінуўся ён у ваду, але не паплыў, а пачаў тануць. Толькі і на гэты раз пашанцавала Жуку: побач апынуўся выратавальнік – жук Плавунец. А тут і Слімак падпоўз і нагадаў небараку пра правілы паводзін на вадзе: не сунься ў ваду, калі плаваць не ўмееш.
Пасля гэтага выпадку вырашыў Жук, што трэба ўсе ж такі вучыцца, каб не прыйшлося потым плакаць, а яшчэ зразумеў, што трэба шанаваць дружбу, і пасябраваў са Слімаком, які столькі разоў яму дапамог.
***
Аднойчы ўвечары я вершы чытала
І шмат з іх цікавага я пазнавала:
Пра галінку – вярбінку, чаплю, каня,
Пра Неманскі край, якога лепей няма.
Іх аўтар – Максім, перакладчык, паэт.
Беларус, вядомы на ўвесь белы свет!
Са звычайнай сям’і працавітых людзей,
Ён зведаў у жыцці шмат розных падзей.
У творах яго – боль пра родны край,
Прыгнечаны і занядбаны любы народ.
Ён верыў – ёсць і на зямлі рай,
Толькі трэба працаваць, змываючы пот.
У вершах Максіма – матчына песня,
Полымя волі, вясна – перамога.
У творах ягоных – роднае поле,
Каласістае гора, да шчасця дарога.
Ну а я добра ведаю, што Мухамор
Не павінен быць лепшым у кошыку нашым.
А таксама, што веды ўзносяць да гор
Як спрытнага, здольнага Бадзіню мураша.
У перакладзе з латыні Максім - “велічайшы”
І ў гэтым ёсць яўная яго жыцця мэта.
Пранікнутыя ласкай да Радзімы яго вершы
Нашага любага беларускага паэта.