Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 24 человека

«Першыя»: конкурс ідэй для вучняў IX і X класаў на беларускай мове

Дата: 13 ноября 2019 в 11:34, Обновлено 13 ноября 2019 в 11:40
681 просмотр

    З кастрычніка 2019 года ў Беларусі стартаваў сацыяльна-адукацыйны праект «Першыя»конкурс яскравых ідэй пакалення Z – старшакласникаў. На працягу навучальнага года ўдзельнікі праекта будуць раcпрацоўваць сваю ідэю, развіваць навыкі публічнага выступлення і самапрэзентацыі, атрымліваць карысныя веды на воркшопах і сустрэчах з экспертамі. 10 фіналістаў праекта, якіх абярэ журы, атрымаюць персанальных ментараў TEDx і з іх дапамогай будуць рыхтавацца да свайго вялікага публічнага выступу на маштабнай моладзевай канферэнцыі TEDxYouth@Minsk.

    Менавіта 10 фіналістаў выйдуць у знакаміты чырвоны круг TED і прэзентуюць свае ідэі перад вялікай аўдыторыяй. Усе яны атрымаюць прызы – смартфоны iPhone Xs. Праект «Першыя» будзе цалкам рэалізаваны на беларускай мове, у тым ліку ўсе майстар-класы і публічныя выступы фіналістаў, бо адна з мэт гэтага праекта – пашырэнне выкарыстання беларускай мовы і яе вядомасці ў сусветнай прасторы з дапамогай супольнасці TED.

    Сацыяльна-адукацыйны праект «Першыя» рэалізуецца кампаніяй А1 пры падтрымцы арганізатараў канферэнцый TEDxMinsk. У мінулым годзе кампанія А1 ужо праводзіла падобны адукацыйны праект velcom YOUTH. Праект «Першыя» пройдзе яшчэ больш маштабна – запланаваны воркшопы і адукацыйныя мерапрыемствы не толькі ў Мінску, але і ў Гродна, Гомелі, Магілёве і Віцебску.

     У гэтым годзе пашырана тэматыка  конкурсу: да кірункаў «Тэхналогіі», «Культура» і «Інклюзія» дадаўся вялікі блок «Экалогія». Больш падрабязна можна даведацца на сайце generation.A1.by і ў суполцы праекта ў ВКонтакте (https://vk.com/generationA1).

     Згодна з палажэннем на сайце конкурсу, прыём заявак будзе праходзіць па 8 сакавіка 2020 года. У першапачатковай заяўцы трэба сфармуляваць сваю ідэю і коратка расказаць пра яе. Зарэгістраваных удзельнікаў праекта чакаюць інтэрактыўныя воркшопы ад экспертаў у галіне майстэрства прэзентацыі і аратарскага мастацтва, а таксама ад вядомых беларускіх і замежных спецыялістаў па кірунках конкурсу.

Удзельнікі конкурсу будуць мець магчымасць дапрацаваць сваю ідэю.

    Да 8 сакавіка 2020 года відэаролік з пашыранай прэзентацыяй неабходна будзе размясціць на сваёй старонцы ў адной з сацыяльных сетак з хэштэгам #generationA1 і даслаць спасылку на generationA1.2019@gmail.com .

Аўтары самых яркіх, цікавых, значных, перспектыўных і арыгінальных ідэй трапяць у лік 10 фіналістаў. Яны наведаюць TEDxMinsk 2020 і пачнуць працаваць над прэзентацыяй сваёй ідэі з ментарамі TEDx. Іх выступленні адбудуцца на выніковым мерапрыемстве TEDxYouth@Minsk у маі 2020 года. Прамую трансляцыю канферэнцыі будзе весці відэасэрвіс VOKA.

       «Першыя» ўжо на старце! Далучайцеся! https://clck.ru/Jun3P

Кантактная інфармацыя:

Сайт:    https://generation.a1.by/

E-mail:  generationA1.2019@gmail.com

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.