Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 24 человека

І ўсё ж такі пачуюць голас мой…

Дата: 8 января 2020 в 18:37
Автор: Семак К. М.
3 286 просмотров

18 снежня 2019 года ў сектары абслугоўвання ўніверсальнай чытальнай залы Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф.Карскага прайшло трыццаць восьмае пасяджэнне грамадскага дыскусійнага клуба «Словадром», адкрытага сацыяльна-асветніцкага праекта, створанага Гродзенскім абласным аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Апошняя ў адыходзячым 2019 годзе сустрэча была праведзена ў форме літаратурнай вечарыны. Памяшканне чытальнай залы па вул. Савецкай, 8 ледзь змагло змясціць усіх жадаючых. Клубная сустрэча на тэму «Мой голас» працягвала вялікі цыкл пад назвай «Мой свет». Мерапрыемства прыцягнула аматараў аўтарскай творчасці, сабраўшы вакол яго, як вакол навагодняй ёлкі, моладзь і пенсіянераў, педагогаў і работнікаў культуры.

Адкрыла сустрэчу цырымонія ўзнагароджання. Старшыня ГАА СПБ Людміла Антонаўна Кебіч ўручыла падзячныя лісты членам клуба за эфектыўны, сацыяльна значны ўдзел у яго працы ў адыходзячым годзе. У спісе адзначаных: педагог-філолаг Э.В.Урублеўская; педагог, літаратар И.А.Салата; ветэран працы, літаратар Н.В.Чаклина-Горбачѐва; ветэран працы, гісторык-архівіст К.П.Батракова; літаратар А.П.Волкаў; паэткі С.В.Глембоцкая, Е.Г.Чэпукене і Н.Г.Солтан.

Якая ж вечарына без песень? Творы свайго сачынення на вершы беларускіх паэтаў праспяваў Аляксандр Закрэўскі, кіраўнік клуба творчай інтэлігенцыі “Грані”, а закончыў вечарыну сваімі песнямі паэт-бард Анатоль Апанасевіч.

Кожны прысутны мог выказацца, і кожны з выступоўцаў быў узнагароджаны апладысментамі. Прывабным было тое, што сваё слова выказала на сустрэчы шмат юных дараванняў з розных школ Гродна. У чарговы раз падтрымаць клубны гурт прыйшлі дэлегацыі СШ № 39 г. Гродна на чале з настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Эмай Уладзіміраўнай Урублеўскай, а таксама дэлегацыя гімназіі № 9 г. Гродна пад кіраўніцтвам настаўніка беларускай мовы і літаратуры Валянціны Браніславаўны Вітут. Са «школьным саюзам пісьменнікаў» 39-й школы пастаянныя ўдзельнікі клуба ўжо нядрэнна знаёмыя. На літаратурным вечары ў чытанні юнай паэткі Нікі Статкевіч прагучала лірычнае прысвячэнне школьнаму літаратурнаму аб'яднанню «Альшанскі перазвон», у якім адлюстраваўся год жыцця дзяцей і педагогаў. І што асабліва было прыемна арганізатарам - згадвалася пра сяброўства школы з клубам «Словадром». Аўтар твора - настаўніца беларускай мовы і літаратуры Рыта Антонаўна Трацяк.

Такім чынам, працоўны год у грамадскім дыскусійным клубе завершаны. Па сутнасці, арганізатары і ўдзельнікі не робяць нічога асаблівага: проста раз у месяц збіраюцца разам, гутараць і слухаюць адзін аднаго… І ўсё ж, каб не гэтая магчымасць, з нашага жыцця пры ўсёй яго разнастайнасці сышло б нешта вельмі важнае. 

Да сустрэчы ў клубе ў новым 2020-м годзе!

  

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.