21 лютага ў нашай школе адзначаўся Міжнародны дзень роднай мовы
Я – беларус, я нарадзіўся
На гэтай казачнай зямлі,
Дзе між лясоў і пушчаў дзікіх
Адвеку прашчуры жылі.
Н. Гілевіч
Гэтымі словамі пачалася літаратурная вечарына, якая адбылася 21 лютага 2020 года ў актавай зале школы.
У календары ёсць такое свята – Міжнародны дзень роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага. Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры Бітук А. Т. і Гуцко Т. Ф. падрыхтавалі цудоўнае свята “Мова – жыватворная крыніца натхнення”.
Гучалі вершы і песні на роднай мове. Да свята далучыліся прафесійныя спартсмены клуба Dartly, дуэт Вікторыі Дзевеевай і Аляксея Кузняцова. У час свята былі падведзены вынікі флаер-фэсту “У любімай мове, роднай, наскай, Ах, якія словы …” Гледачы пазнаёміліся з жыццём і дзейнасцю Ф. Скарыны, праглядзелі відэаролік “Смак мовы”.