Адкрыты ўрок для маладых педагогаў
АДКРЫТЫ ЎРОК ДЛЯ МАЛАДЫХ ПЕДАГОГАЎ
19 лістапада 2021 года ў II "Ж" класе прайшоў адкрыты ўрок для маладых педагогаў, які правяла Марозава Юлія Валер’еўна.
Урок беларускай мовы па тэме "Вымаўленне і правапіс слоў з ў". Прайшоў на высокім узроўні. На дадзеным уроку былі ўлічаны ўзроставыя і псіхалагічныя асаблівасці навучэнцаў. Так госцяй урока стала Спадарыня Восень і яе птушыныя сябры. Навучэнцы выконвалі заданні і зараблялі “зярняткі поспеху”.
Юлія Валер'еўна выкарыстоўвала элементы асабова-арыентаванай, гульнявой, інфармацыйна-камунікацыйнай, здароўезберагальнай тэхналогіі, а таксама элементы тэхналогіі крытычнага мыслення. Настаўнікам былі скарыстаны слоўны, наглядны, практычны, пошукавы метады і метад кантролю.
Для актывізацыі пазнавальнай актыўнасці вучняў, павышэння якасці засваення матэрыялу на ўроку былі выкарыстаны інфармацыйныя і камп'ютарныя сродкі. Выкарыстанне ІКС садзейнічала падтрыманню высокага тэмпу работы. Час, адведзены на ўсе этапы ўрока, быў рацыянальна размеркаваны.
У выніку ўрок дасягнуў сваёй мэты - вучні засвоілі матэрыя, а маладыя педагогі пазнаёміліся з эфектыўнымі формамі работы на ўроку беларускай мовы.