Новости проекта
Перенос и удаление уроков
Внесение изменений в личные данные
Поздравляем с Днем учителя!
Голосование
Знаете ли Вы, почему несовершеннолетний должен находиться дома в 23.00?
Всего 71 человек

Сустрэча ўдзельнікаў дыскусійнага клуба "Словадром"

Дата: 28 сентября 2018 в 08:01, Обновлено 30 сентября 2018 в 09:26
463 просмотра

    26 верасня 2018 года ў абласной навуковай бібліятэцы імя Я.Ф.Карскага адбылася тэматычная сустрэча ўдзельнікаў дыскусійнага клуба "Словадром". Пісьменнікі, навукоўцы, літаратары, грамадскія дзеячы, настаўнікі і вучні абмяркоўвалі тэму "Мая школа". Вялі гаворку пра асаблівасці і праблемы адукацыі ў сацыяльна-істарычным кантэксце.

    Старшыня Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Л.А.Кебіч прыгадала свае школьныя гады, расказала пра набыты педагагічны вопыт, пра сваіх настаўнікаў.Падкрэсліла, што менавіта ў школе зарадзілася мара пісаць, тварыць. Н.Э.Шандроха чытала вершы, прысвечаныя педагогам, гаварыла пра іх нялёгкую працу, пра ролю настаўніка ў нашым грамадстве.

     Калі ўзнікла дыскусія пра культуру выхаванасці сучасных вучняў, выступіла настаўнік СШ № 39 г. Гродна Т.М.Байко. Тамара Мікалаеўна зазначыла, што ўсё залежыць ад выхавання ў сям'і, ад сістэмы выхавання ў школе. Падзялілася сваім уласным вопытам педагагічнага майстэрства. Галоўная задача настаўніка, - падкрэсліла Тамара Мікалаеўна, - навучыць вучыцца на працягу ўсяго жыцця і выхаваць сапраўднага чалавека.

    Вучні СШ №39 г. Гродна расказалі пра сваіх настаўнікаў, пра тое, якую ролю яны адыгрываюць у іх навучанні і выхаванні.

      Дыскусія атрымалася жывой, цікавай і пазнавальнай.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.