Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 24 человека

На “Словадроме” – пра мову як апору

Дата: 28 февраля 2019 в 10:38, Обновлено 12 марта 2019 в 23:56
3 173 просмотра

    27 лютага 2019 года адбылося чарговае пасяджэнне грамадскага дыскусійнага клуба “Словадром”, прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы. Таму і тэма была абрана не выпадкова. Гаварылі з запалам, любасцю і шчырай павагай пра “Мову як апору, устойлівыя выразы” і прызнаныя гродзенскія мовазнаўцы – прафесар Даніловіч М.А., дацэнты кафедры беларускай філалогіі Сабуць А.Э., Шандроха Н.Э, Казлоўскі Р.К., Руцкая А.В., і настаўнікі гродзенскіх школ са сваімі вучнямі, і студэнты ГрДУ, і людзі, не звязаныя з сістэмай адукацыі.

     Усіх у канферэнц-зале абласной бібліятэкі імя Я. Карскага аб’яднала жаданне выказаць сваё стаўленне да моўнай сітуацыі ў рэспубліцы, паказаць непаўторнасць, арыгінальнасць і багацце беларускіх прыказак, прымавак, фразеалагізмаў і афарызмаў. “Устойлівыя – значыць, надзейныя, добрыя”, - так ахарактарызаваў прадмет гаворкі прафесар Даніловіч М.А. Як аксіёма прагучаў з яго вуснаў уласны выраз аб тым, што “беларуская мова – самая славянская мова свету”, і прыведзены былі безапеляцыйныя аргументы.

    Шмат новага прысутныя даведаліся пра гісторыю беларускай фразеалогіі. Кожны з выступоўцаў падзяліўся сваімі ўлюбёнымі ўстойлівымі выразамі. Удзельнікі сучтрэчы пачулі   цікавыя  ці смешныя гісторыі, звязаныя з выкарыстаннем той ці іншай прыказкі. Спрэчкі, як звычайна гэта бывае ў клубе, не адбылося, бо кожны разумеў  неабходнасць існавання мовы, яе невычарпальнага багацця – устойлівых выразаў.

 

  
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.