Лепшым педагогам - высокія ўзнагароды
Падчас святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню настаўніка, лепшыя з лепшых былі ўзнагароджаны ганаровымі граматамі.
За шматгадовую плённую працу ў галіне адукацыі, дасягнутыя поспехі ў навучанні і выхаванні падрастаючага пакалення, высокае прафесійнае майстэрства ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ўзнагароджана Аксана Анатольеўна Пятрова, дырэктар СШ № 39 г. Гродна. Настаўнік фізічнай культуры і здароўя СШ № 39 г. Гродна Шэршань Мікіта Андрэевіч атрымаў ганаровую грамату аддзела адукацыі Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта.
Шчыра віншуем і жадаем плённай працы на ніве адукацыі!