Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 24 человека

З алоўкам ў руцэ, або вобраз сучаснага чытача

Дата: 22 октября 2019 в 08:49, Обновлено 25 октября 2019 в 12:53
Автор: Бартош Т. В.
325 просмотров

Офіс Гродзенскага абласнога аддзялення СПБ быў перапоўнены. На чарговыя заняткі Гродзенскай грамадскай літаратурнай школы сабраліся захопленыя літаратурай і літаратурнай творчасцю людзі розных узростаў. Самымі малодшымі слухачамі былі  вучні 10-х класаў нашай школы.  А тэма гучала так: “Вобраз сучаснага чытача”.

Напачатку размовы сакратар арганізацыі Д.М. Радзівончык зрабіў невялікі ўступ, пазнаёміўшы прысутных з сучаснай класіфікацыяй чытачоў, якую падаюць нам інтэрнэт-рэсурсы. Кожны з прысутных змог аднесці сябе да адной ці некалькіх катэгорый, падзяліцца сваім бачаннем сучаснага чытача.. 

Вельмі цікавым і інфармацыйна насычаным было выступленне супрацоўніцы Гродзенскай цэнтральнай гарадской бібліятэкі Л.І. Турмасавай, якая мае 40-гадовы стаж працы ў буйных бібліятэках абласнога ўзроўню. Яна паведаміла пра тое, як мяняўся чытач на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў, якія аўтары і кнігі найбольш запатрабаваны сённяшнім грамадствам. Спынілася і на тым, якія гродзенскія аўтары карыстаюцца найбольшай папулярнасцю ў жыхароў нашага горада.

Л.А. Кебіч, старшыня Гродзенскага аддзялення СПБ, закранула праблему недахопу якаснай беларускай літаратуры для падлеткаў і разрэкламавала шмат аўтараў і твораў, з якімі неабходна пазнаёміцца. Нашай дэлегацыяй была ўнесена прапанова стварыць членамі СПБ спіс рэкамендаванай для падлеткаў беларускай мастацкай літаратуры, напісанай сучаснымі пісьменнікамі Гродзеншчыны.  

  

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.