Віншуем Ніку Статкевіч з дэбютам у “Вячэрнім Гродна”
11 верасня 2019 года ў 37-м нумары газеты “Вячэрні Гродна” ў рубрыцы “Дзіцячая пляцоўка” побач з вершамі ўжо вядомых гродзенскіх паэтэс “голасам адыходзячала лета” прагучаў і твор “Лета над Альшанкай”, напісаны вучаніцай 10 “Б” класа нашай школы Статкевіч Нікай.
Вось такімі, на першы погляд, някідкімі, але шчырымі слоўнымі рыфмамі ўслаўляюць свой родны куточак члены школьнай літаратурнай суполкі “Альшанскі перазвон”. Спадзяёмся, што гэтая публікацыя будзе не апошняй ў творчай біяграфіі Нікі і яе сябровак па суполцы. Жадаем плёну, натхнення і з нецярпеннем чакаем новых зорных момантаў.