Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 24 человека

Вобраз героя ў мастацкім творы

Дата: 25 ноября 2019 в 20:35
Автор: Семак К. М.
457 просмотров

Ролю вобраза героя ў мастацкім творы цяжка пераацаніць, калі мы гаворым пра сапраўднае мастацтва. І што б хто з навамодных літаратурных крытыкаў ні гаварыў, а твор без галоўнага героя нежывы. Другая справа, як стварыць вобраз такім, каб твор хацелася дачытаць да канца і адчуць сябе напоўненым нейкім новым сэнсам, новым ўяўленнем пра свет і сябе ў гэтым свеце.

На чарговых занятках грамадскай літаратурнай школы ў офісе абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” нашым 10-класнікам пастаўлена была задача за 15 хвілін стварыць невялікую мініяцюру, штрых да вобраза героя ўласнага твора. Толькі твор у нас, у адрозненне ад іншых слухачоў літшколы, атрымаўся калектыўны. Але ад гэтага не менш варты, бо быў даволі высока ацэнены пісьменнікамі-прафесіяналамі: Л.А. Кебіч, Г.І. Скаржынскай-Савіцкай, Д.М. Радзівончыкам.

Пасля таго, як кожны з удзельнікаў прэзентаваў свайго экспромт-героя (лірычнага ці празаічнага) і адбылося яго абмеркаванне, вучні адзначылі, што такая форма правядзення заняткаў была адной з найбольш цікавых, што мелі месца напрацягу ўсяго часу нашага наведвання літшколы.

Чакаем новых цікавых іспытаў і парад ад прафесіяналаў.

   

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.