Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 24 человека

“Вобраз крытыка” разам з прафесарам

Дата: 20 января 2020 в 09:11, Обновлено 20 января 2020 в 10:03
Автор: Семак К. М.
3 384 просмотра

Заняткі ў грамадскай літаратурнай школе, што адбыліся 18 студзеня 2020 года ў офісе ГАА СПБ, былі прысвечаны надзвычай цікавай тэме - “Вобраз крытыка”. Ганаровым і чаканым госцем на іх быў знакаміты беларускі літаратуразнавец, выкладчык ГрДУ імя Янкі Купалы з 60-гадовым стажам, прафесар Аляксей Міхайлавіч Пяткевіч. На занятках, акрамя сталых членаў і сяброў гродзенскага аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, прысутнічалі студэнты – члены літаратурнага клуба “Катарсіс” пры ГрДМУ, вучні ДУА “Сярэдняя школа № 36 г. Гродна” з польскай мовай навучання і дэлегацыя вучняў Х “Б” класа нашай школы на чале з настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Урублеўскай Э.У. Вялі заняткі старшыня аддзялення Людміла Антонаўна Кебіч і сакратар Радзівончык Дзмітрый Мікалаевіч.

Заняткі насілі тэарэтычна-практычную форму. Напачатку мэтр літаратуразнаўства закрануў такія пытанні, як вобраз літаратурнага крытыка і яго інтэрпрэтацыі, задачы, роля крытыка ў сучасным літаратурным працэсе, што робіць крытыку сапраўды літаратурнай, жанры і метады літаратурнай крытыкі і іншыя.

Вучні СШ № 36 прачыталі на суд прафесара свае вершы і атрымалі ад яго слушныя парады па ўдасканаленні зместу і формы, рытмікі твораў. 

У практычнай частцы заняткаў Дзмітрый Мікалаевіч прапанаваў слухачам школы за 10 хвілін стварыць уласны твор-экспромт на зададзеную тэму. А потым кожны змог прадэманстраваць вынік сваёй працы і атрымаць крытычныя заўвагі ад прафесіянала.

Трэба адзначыць, што А.М. Пяткевіч паказаў усім слухачам школы прыклад высокай культуры і кампетэнтнасці ў галіне літаратурнай крытыкі і выклікаў павагу не толькі да сябе, а і да ўсёй беларускай літаратурнай навукі. 

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.