Дзень беларускай мовы і літаратуры прайшоў на тыдні пачатковых класаў
Беларускай мове і літаратуры быў прысвечаны дзень 30 студзеня. Ён прайшоў пад дэвізам «Жывём па-беларуску».
Гульня “Знаўцы беларускай мовы” пачала дзень. Дзеці складалі з частак беларускія прыказкі, прымаўкі, адгадвалі загадкі, падбіралі да слоў процілеглыя і блізкія па значэнню словы, дазналіся шмат цікавага пра беларускую мову.
У адпаведнасці з тэматыкай дня былі аформлены у кабінетах куткі з прыказкамі і прымаўкамі на беларускай мове і іх эквіваленты на рускай мове. Параўнанне пасловіц і пагаворак кажа аб тым, як многа агульнага паміж нашымі мовамі і народамі.
Актыўны удзел прынялі вучні другіх класаў у турніры для самых дасведчаных па беларускай мове і літаратуры“Беларускія карункі”.
У кожным класе была праведзена віктарына “Беларуская скарбонка”.
Дзень беларускай мовы і літаратуры прайшоў у адпаведнасці з планам. Вучні з задавальненнем удзельнічалі ў мерапрыемствах, спявалі, чыталі вершы. У сценах школы гучала беларускае слова, яно выхоўвала, падтрымлівала і дарыла радасць.