Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 24 человека

Этыкет: учора, сёння, заўтра…

Дата: 3 февраля 2020 в 17:59
Автор: Семак К. М.
3 188 просмотров

Пра тое, што такое этыкет і як ён мяняўся на працягу гісторыі чалавецтва ад рыцарскіх кодэксаў да сучаснага паняцця нэтыкету, ішла размова на першым ў новым 2020 годзе пасяджэнні грамадска-дыскусійнага клуба “Словадром”. 

Як звычайна бывае апошнім часам, у сектары абслугоўвання ўніверсальнай чытальнай залы Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф.Карскага не было дзе яблыку ўпасці. Гэта гаворыць аб тым, што тэма чарговай дыскусіі вельмі актуальная не толькі сярод старэйшага пакалення, але і моладзі, бо за круглым сталом сядзела шматлікая дэлегацыя з СШ № 36, гімназіі № 9 і СШ № 39.

Кацярына Насута, біёлаг, пісьменнік-публіцыст, пачала дыскусію і распавяла пра гісторыю этыкету яшчэ з часоў старажытных цывілізацый, сцвердзіўшы думку: чым вышэй ставіўся чалавек, тым больш жорсткімі былі правілы паводзін. Бібліёграф і архівіст Карына Пятроўна Батракова прыгадала, што першым паняцце этыкету было ўведзена каралём Францыі Людовікам 14. А Міхаіл Багданавіч Пажарыцкі, супрацоўнік аддзела абслугоўвання навуковай бібліятэка ГрДУ імя Я. Купалы, расказаў пра традыцыі маралі ў творах мастацкай літаратуры і такую супярэчнасць, як тое, што пад маскай высокамаральнага чалавека часта выступаюць нізкія і нікчэмныя людзі.  Некаторыя прадстаўнікі старэйшага пакалення выступілі ініцыятарамі калектыўнага пісьмовага звароту да ўраду рэспублікі аб неабходнасці вяртання ва ўстановы адукацыі прадмета “Этыка”.

Сваё слова выказалі і прадстаўнікі маладога пакалення. У прыватнасці, вучаніца Х класа нашай школы Булаш Дар’я паведаміла ўдзельнікам клуба пра такую новую з’яву ў сацыяльных сетках, як нэтыкет, чым выклікала цікавасць ўсёй аўдыторыі. А калі Дзмітрый Мікалаевіч Радзівончык звярнуўся да аднаго з выступоўцаў, навучэнца-гімназіста, з пытаннем “Як, на яго думку, зменіцца этыкет ў будучым?”, то атрымаў адказ “Усё ў нашых руках”, чым выклікаў бурныя апладысменты ва ўсёй зале.  

  

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.