Вучні шостых класаў сталі ўдзельнікамі пазакласнага мерапрыемства па беларускай мове "Любі, шануй, ведай роднае слова"
20 лютага 2020 года вучнi VI "З" i VI "В" класаў нашай школы сталi ўдзельнiкамi пазакласнага мерапрыемства па беларускай мове "Любі, шануй, ведай роднае слова", якое праходзіла ў форме КВіЗ. Вучні з задавальненнем разгадвалі крыжаванкі, складалі вершы, адгадвалі загадкі, спаборнічалі ў конкурсе "Пазнай фразеалагізм", завочна вандравалі па роднай зямлі. Каманды добра справіліся з усімі заданнямі. За правільныя адказы дзяцей чакаў салодкі прыз - цукеркі.
У ходзе мерапрыемства вучні паказалі цікавасць да моўнага багацця беларускай мовы, а таксама праявілі кемлівасць, знаходлівасць, артыстызм.