Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 24 человека

Родная мова і новыя словы на “Словадроме”

Дата: 27 февраля 2020 в 14:39
Автор: Семак К. М.
2 746 просмотров

Надзвычай гарачая дыскусія разгарнулася 26 лютага ў чытальнай зале Гродзенскай абласной бібліятэкі імя Я. Карскага на чарговым пасяджэнні грамадска-дыскусійнага клуба “Словадром”, якое было прысвечана Міжнароднаму дню роднай мовы.  І тэма спрыяла таму : “Новыя словы”. 

Лаўкостар, стартап, воркшоп, каворкінг, медыяцыя…  Новых слоў з’яўляецца так шмат, што мы часам не паспяваем спасцігаць іх значэнні. Але як часта яны замяняюць ужо знаёмыя, такія звыклыя і родныя. Чаму так адбываецца? Наколькі апраўданы гэты працэс? Чаму СМІ, якія сыплюць запазычанай, чужой нашаму слыху лексікай, зусім не клапоціць праблема яе разумення? Як гэтая з’ява адбіваецца на развіцці роднай мовы? Што чакае нашу мову праз дзесяць, сто гадоў? Вось на гэтыя пытанні і паспрабавалі адказаць удзельнікі дыскусіі, сярод якіх былі члены Саюза пісьменнікаў Беларусі, пісьменнікі-аматары, дацэнты, прафесары і студэнты ГрДУ, бібліёграфы, прадстаўнікі прэсы, а таксама вучні Х-ых класаў  нашай школы. 

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.