Наведванне выставы "Вытокі натхнення"
Падчас правядзення Тыдня эстэтычных дысцыплін вучні V "Г" класа разам з настаўнікам працоўнага навучання Пачкоўскай С.С. наведалі выставу "Вытокі натхнення". Разьба па дрэве, вышыўка, кераміка, кавальства, жывапіс і шмат іншых накірункаў мастацтва прадстаўлены на выставе народнага аматарскага аб'яднання майстроў народнай творчасці і мастакоў "Гарадзенскі каларыт". Усе выстаўленыя работы зроблены сваімі рукамі, а таму ўнікальныя і непаўторныя. Гэта выстава не пакіне абыякавымі наведвальнікаў і прыцягне ўвагу да шматграннага свету мастацтва.