Пабачыў свет трэці выпуск альманаха “Альшанскі перазвон і сябры”
Пабачыў свет трэці выпуск альманаха
20 кастрычніка адбылася доўгачаканая падзея для ўдзельнікаў школьнай літаратурнай суполкі “Альшанскі перазвон” і юных мастакоў-ілюстратараў. Пабачыў свет новы, ужо трэці, альманах “Альшанскі перазвон і сябры”. Гэты зборнік мае свае адрозненні ад першых выпускаў. У ім чытач знойдзе творы прадстаўнікоў старэйшага пакалення, прысвечаныя суполцы, нашай школе, кабінету-музею “Літаратурны Гродна”, а таксама вершы, казкі, легенды вучняў іншых школ горада Гродна. І хоць іх не так шмат, але перазвонаўцы спадзяюцца, што ў хуткім часе сяброў у іх стане значна больш. А пакуль чытайце творы, разглядайце малюнкі і абавязкова спрабуйце сябе… Перазвонаўцы разам са сваім кіраўніком Урублеўскай Э.У. будуць вельмі рады бачыць у сваіх радах шчырых аматараў роднага слова.
Хочацца падзякаваць за дапамогу ў стварэнні зборніка настаўніка выяўленчага мастацтва Макарчык Г.М. і настаўніка інфарматыкі Каласоўскую М.М.