Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 24 человека

Інфармацыя для вучняў XI класаў

Дата: 13 ноября 2020 в 11:41, Обновлено 13 ноября 2020 в 13:27
Автор: Богдан А. А.
2 318 просмотров

Шаноўныя вучні  выпускных XI класаў!

Кафедра беларускай філалогіі УА «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы»

ІНФАРМУЕ:

КАЛІ ВЫ МАЕЦЕ НАМЕР ПАГЛЫБІЦЬ СВАЕ ВЕДЫ ПА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ І ЛІТАРАТУРЫ, А ТАКСАМА ПЛАНУЕЦЕ ПАСТУПАЦЬ НА СПЕЦЫЯЛЬНАСЦЬ “БЕЛАРУСКАЯ ФІЛАЛОГІЯ”, ЗАПРАШАЕМ НАВЕДВАЦЬ

ШКОЛУ БЕЛАРУСКАГА ФІЛОЛАГА

ГЭТА ДАСЦЬ МАГЧЫМАСЦЬ:

•   удасканаліць моўную, літаратурную і культурную кампетэнцыі;

•   атрымаць кансультацыі па беларускай мове і літаратуры да ўступных экзаменаў;

•   папрацаваць з тэстамі па беларускай мове і многае іншае.

Арганізатар Школы беларускага філолага – кафедра беларускай філалогіі філалагічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы.

Кіраўнік  Школы беларускага філолага – Шандроха Нона Эдмундаўна,

кандыдат педагагічных навук, дацэнт кафедры беларускай філалогіі

(х.т. 441755, маб. +375295860088 (МТС), кафедральны 770964).

Навучанне ў ШБФ бясплатнае. Тэрмін навучання з 5 снежня 2020 г. па 29 мая 2021 г.

У канцы навучальнага года вучням пры ўмове рэгулярнага наведвання імі заняткаў выдаецца сертыфікат аб заканчэнні Школы беларускага філолага.

Заняткі ў ШБФ будуць праходзіць 2 разы ў месяц па суботах з 10 да 13 гадзін па адрасе:г. Гродна, вул. Леніна, 32, аўд. № 5.

Арганізацыйны сход, прафарыентацыйнае мерапрыемства і першыя заняткі запланаваны на  5 снежня (субота) бягучага года ў 10.00 па адрасе: г.Гродна, вул. Леніна, 32, аўд. 3.

Форма правядзення (аўдыторная або дыстанцыйная (інтэрактыўная платформа ZOOM)) заняткаў будзе паведамляцца праз створаную групу ШБФ ў Вайберы.

Для паступлення ў ШБФ вучням трэба да 1 снежня запоўніць заяўку, у якой вучань указвае

Прозвішча, імя, імя па бацьку

Месца вучобы і адрас школы

Клас

Дамашні адрас (+ індэкс)

Мабільны і хатні тэлефон

E-mail

Заяўкі падаюцца на электронную пошту кіраўніка Школы беларускага філолага

 e-mail: nshandroha@yandex.by

ПЛАН РАБОТЫ ШКОЛЫ БЕЛАРУСКАГА ФІЛОЛАГА

(Беларуская мова і літаратура) на 2020-2021 навучальны год

Дата

Тэма заняткаў

Выкладчык

05.12.2020 г.

Арганізацыйны сход і адкрыццё Школы беларускага філолага.

Кансультацыя па тэстах да цэнтралізаванага тэсціравання па беларускай мове. Метадычныя парады па падрыхтоўцы да ЦТ па беларускай мове. Маўленне і тэкст. Асноўныя віды, формы, тыпы і жанры маўлення. Культура беларускага маўлення. Функцыянальныя стылі маўлення і іх моўныя асаблівасці.

загадчык кафедры беларускай філалогіі, к.ф.н., дацэнт Садоўская Алена Станіславаўна, кіраўнік Школы беларускага філолага, к.п.н., дацэнт

Шандроха Нона Эдмундаўна

19.12.2020 г.

Літаратура эпохі Сярэднявечча і Адраджэння. Літаратура барока, класіцызму і Асветніцтва.

к.ф.н., дацэнт

Казлоўскі Руслан Канстанцінавіч

09.01.2021 г.

Новая беларуская літаратура ХІХ ст. Рамантызм як вядучы літаратурны напрамак. Літаратура сентыменталізму і рэалізму. Творчасць Я.Баршчэўскага, В.Дуніна-Марцінкевіча, Ф.Багушэвіча і інш.

к.ф.н., дацэнт

Аляшкевіч Таццяна Анатольеўна

23.01.2021 г.

Беларуская класічная літаратура пачатку ХХ стагоддзя (Творчасць Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча, Цёткі, З.Бядулі, А.Гаруна, М.Гарэцкага і інш.).

 

к.ф.н., дацэнт

Сабуць Аліна Эдмундаўна

 

13.02.2021 г.

Беларуская літаратура першай трэці ХХ стагоддзя і перыяду Вялікай Айчыннай вайны. Беларуская літаратура перыяду 1966 – 1985 гадоў (І.Шамякін, В.Быкаў, М.Стральцоў, Н.Гілевіч, І.Чыгрынаў, І.Навуменка, Р.Барадулін, Я.Янішчыц).

ст. выкладчык

Тарасава Святлана Мікалаеўна

27.02.2021 г.

Літаратурны працэс у Беларусі на сучасным этапе. Разнастайнасць творчых індывідуальнасцей у сучаснай паэзіі, пошукі і наватарства. Тэматыка і сацыяльна-філасофская праблематыка сучаснай прозы. Асэнсаванне пісьменнікамі стасункаў асобы і грамадства, повязі часоў. Асноўныя тэндэнцыі ў развіцці беларускай драматургіі на сучасным этапе.

ст. выкладчык

Тарасава Святлана Мікалаеўна

13.03.2021 г.

Кансультацыя па тэстах да цэнтралізаванага тэсціравання па беларускай мове. Фанетыка і арфаэпія. Арфаграфія. Правапіс вялікай і малой літар. Правілы напісання слоў разам, праз злучок і асобна. Абрэвіятуры і графічныя скарачэнні.

к.ф.н., дацэнт

Сіплівеня Жанна Сямёнаўна

27.03.2021 г.

Кансультацыя па тэстах да цэнтралізаванага тэсціравання па беларускай мове. Марфемная будова слова. Словаўтварэнне. Асноўныя спосабы ўтварэння слоў. Лексікалогія. Фразеалагізмы, іх значэнне і ўжыванне. Беларускія прыказкі і прымаўкі.

к.ф.н., дацэнт

Хлусевіч Ірына Міхайлаўна

10.04.2021 г.

Кансультацыя па тэстах да цэнтралізаванага тэсціравання па беларускай мове. Марфалогія. Іменныя (назоўнік, прыметнік, лічэбнік і займеннік) і службовыя часціны мовы, іх лексіка-граматычныя катэгорыі, асаблівасці ўжывання і правапіс.

к.ф.н., дацэнт

Якалцэвіч Марыя Антонаўна

24.04.2021 г.

Кансультацыя па тэстах да цэнтралізаванага тэсціравання па беларускай мове. Словазлучэнне. Просты ўскладнены сказ і яго пунктуацыя. Аднасастаўныя і двухсастаўныя сказы. Складаны сказ і яго віды. Пунктуацыя ў складаных сказах.

к.ф.н., дацэнт

Маршэўская Валянціна Васільеўна

15.05.2021 г.

Кансультацыя па тэстах да цэнтралізаванага тэсціравання па беларускай мове. Папулярныя памылкі пры выкананні тэстаў па ўсіх раздзелах школьнага курса беларускай мовы.

к.ф.н., дацэнт

Варановіч Валерый Леанідавіч

29.05.2021 г.

Падвядзенне вынікаў працы Школы беларускага філолага. Уручэнне сертыфікатаў аб заканчэнні Школы беларускага філолага.

загадчык кафедры беларускай філалогіі, к.ф.н., дацэнт Садоўская Алена Станіславаўна, кіраўнік Школы беларускага філолага, к.п.н., дацэнт Шандроха Нона Эдмундаўна

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.