Запрашаем на Каляды
Вучні 6 "А" класа пад кіраўніцтвам настаўніка беларускай мовы і літаратуры Кечань Марыі Мечыславаўны падрыхтавалі свята Каляд.
Каляды — гэта народны абрад, закліканы садзейнічаць добраму ўраджаю ў новым годзе. На Каляды ладзіліся тры вячэры-куцці: напярэдадні Божага Нараджэння, Новага года і Вадохрышча. У гэты час варажылі на будучага мужа ці жонку, на багацце і здароўе. Цэнтральнай падзеяй свята было калядаванне. Калядоўшчыкі апраналіся ў касцюмы казы, ваўка, мядзведзя, цыгана, чорта. Лічылася, што каза здольная ўзмацніць урадлівасць зямлі. Меркавалася, што пажаданні калядоўшчыкаў здзейсняцца, калі гаспадары іх шчодра адораць. А таму ў мяшок Механошы складвалі кавалкі пірага, сала, каўбасы, нават грошы. Калядоўшчыкі хадзілі з зоркай — сімвалам адраджэння, святла і дабра.
<iframe allow="accelerometer; autoplay; clipboard-write; encrypted-media; gyroscope; picture-in-picture" allowfullscreen="" frameborder="0" height="315" src="https://www.youtube.com/embed/0n37OMF508c" width="560"></iframe>