Рэпартаж з космасу: дзень чацверты
Мова родная, мова дзядоў!
Іншай мовы мы сэрцам не чуем.
Мілагучнасцю любых нам слоў,
Быццам музыкай душу чаруем!
Чацвёрты дзень касмічнага падарожжа - і мы трапляем
на планету «БЕЛАРУСКАЕ СУЗОР’Е».
Як жа тут прыгожа!
Сёння дэвіз кожнага класа:
“Размаўляй са мной па-беларуску”
На планеце “Беларускае сузор’е” увесь дзень гучала беларуская мова. Вучні праяўлялі кемлівасць, разгадваючы загадкі і крыжаванкі, паспрабавалі свае сілы ў веданні роднай мовы на конкурсе “Пішу на роднай мове” і ў дыстанцыйнай віктарыне “Не проста ў словы мы гуляем, на роднай мове размаўляем”, дзе самымі атыўнымі былі 2 “А”, 2 “Б”, 2 “Г”, 2 “Д”, 2 “Ж” і 2 “З” класы. У гульні “Пагуляем у роднае слова” вучні праявілі свае творчыя здольнасці пры складанні вершаў.
На літаратурных хвілінках “Гучы, роднае слова” чыталі вершы беларускіх пісьменнікаў, перакладалі словы з рускай мовы на беларускую. У класах былі арганізаваны выставы слоўнікаў у малюнках “Мой край чароўны”.
Героямі пазнавальнай рубрыкі “Гэты загадкавы космас” сталі беларускія касманаўты.
<iframe allow="accelerometer; autoplay; clipboard-write; encrypted-media; gyroscope; picture-in-picture" allowfullscreen="" frameborder="0" height="315" src="https://www.youtube.com/embed/6UVG-dOJj20" title="YouTube video player" width="560"></iframe>
На працягу дня беларускай мовы і літаратуры вучні паглыблялі свае веды аб сваёй роднай мове, мелі магчымасць адчуць яе выразнасць і мілагучнасць. Пераканаліся ў тым, што мова – гэта вялікі народны скарб. Яго нельга не паважаць, як нельга не паважаць родны народ. Кожны чалавек павінен ведаць родную мову!
Мерапрыемствы, якія былі праведзены на планеце “Беларускае сузор’е” паказалі зацікаўленасць вучняў у вывучэнні прадмета, садзейнічалі павышэнню цікавасці да роднай мовы і літаратуры, узбагачэнню іх слоўнікавага запасу, развівалі творчыя здольнасці вучняў, выхоўвалі павагу да роднай мовы.