Подведены итоги городского фестиваля «Культурный облик города».
Подведены итоги городского открытого фестиваля «Культурный облик города».
В конкурсе литературного творчества «Мой город, воспетый в строках…» стихотворение «Родны горад» учащейся 11 «А» класса Стасюкевич Дарьи отмечено дипломом II степени!
Поздравляем Дарью с победой!
Выражаем благодарность учителю белорусского языка и литературы Врублевской Эмме Владимировне и педагогу дополнительного образования Смолко Виктории Валерьевне за оказанную помощь!
РОДНЫ ГОРАД
На крутых берагах слаўнай Нёман-ракі
Самавіта раскінуўся Гродна.
Тут сівую гісторыю ткалі вякі –
Сведкі сілы і славы народнай.
Прыпыніся на Замкавай, глянь на муры.
Шмат чаго яны помняць, раскажуць.
Баранілі Давыдавы іх ваяры.
Мудры Стэфан Баторый тут княжыў.
Глянь! На плошчы Савецкай ўзвышаецца танк –
Сведка бітваў Вялікай Айчыннай.
І агні вечнай памяці ў сэрцах гараць
Пра ўсіх тых, хто за Гродна загінуў.
Не забудзем мы іх, перамогу хто нёс,
Не забудзем, бо права не маем,
Бо яны падарылі шчаслівы нам лёс,
Неба сінь, квецень вішань у маі.
Родны Гродна для нас землякі збераглі –
Горад сонечны, радасны, светлы,
Каб усе хараством любавацца маглі,
Каб гасцей сустракалі мы ветла.
Непаўторныя вуліцы, гмахі-дамы
І масты па-над Нёманам сінім,
Плошчы, помнікі, скверы і паркі-сады –
Ўсё дагледжана працай руплівай.
Летам Гродна заўсёды бы кветкавы рай.
Тут сабраны усе краскі свету.
А зімой ён нагадвае казачны край,
Фантастычнае царства, паверце.
Неймаверна імкліва наш горад расце!
Словы-назвы бы тыя заранкі,
Як жа міла гучаць Панямунь, Вішнявец
І мая дарагая Альшанка!
Пабудовы адна за адну прыгажэй,
Быццам спрэчку вядуць: хто з іх лепшы?
Старажылы-будынкі ў пашане ў людзей –
І нашчадкаў яшчэ будуць цешыць.
Тут народ працавіты і дружны жыве
І каштоўнасцей многа стварае.
Прадпрыемства “Азот” цэлы ведае свет,
А палі вакол – слаўны ўраджаем.
Горад мой дарагі, такі ўтульны усім,
Ты найлепшы на цэлай планеце.
Голуб міру лунае у небе тваім,
Усміхаюцца мамы і дзеці.
Маладым, нам далей горад свой будаваць,
Берагчы, даглядаць, упрыгожваць,
Каб мінулага славу ў нябыт не аддаць,
А ўзвялічыць яшчэ і памножыць.