Падведзены вынікі Рэспубліканскага інтэрнэт-конкурсу
Падведзены вынікі Рэспубліканскага інтэрнэт-конкурсу, прысвечанага 100-годдзю з дня нараджэння Івана Шамякіна, на лепшае кароткае апавяданне, які з лютага па красавік 2021 года ладзіўся навукова-метадычнай установай «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Конкурс праводзіўся з мэтай выяўлення і падтрымкі аўтараў-пачаткоўцаў сярод вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, павышэння матывацыі навучэнцаў да асобаснага і інтэлектуальнага развіцця праз выкарыстанне магчымасцей сучасных інфармацыйных тэхналогій.
Асноўныя задачы: стварэнне асяродку для асобаснага і інтэлектуальнага развіцця вучняў; стымуляванне цікавасці да вывучэння вучэбных прадметаў «Беларуская літаратура», «Русская литература»; развіццё цікавасці да творчасці Івана Шамякіна; спрыянне развіццю камп’ютарнай пісьменнасці вучняў; стварэнне асяродку для сяброўства і ўзаемадзеяння ўдзельнікаў.
Усяго на конкурс было даслана 980 творчых работ удзельнікаў з усіх рэгіёнаў Беларусі. Кампетэнтнае жюры, у склад якога ўвайшлі супрацоўнікі Нацыянальнага інстытута адукацыі, вылучыла пераможцаў конкурсу.
Дыпломам III ступені адзначана апавяданне "Хвосцік" вучаніцы IX "Е" класа Яравой Кацярыны (настаўнік - Шаціло Святлана Мікалаеўна).
Віншуем Кацярыну і Святлану Мікалаеўну з перамогай і жадаем далейшых поспехаў!