Запрашаем прыняць удзел у літаратурным конкурсе "Беларускі салавей"
Да 135-годдзя з дня нараджэння Змітрака Бядулі з 1 па 31 кастрычніка 2021 года Нацыянальная бібліятэка Беларусі праводзіць літаратурны конкурс “Беларускі салавей”.
Гэта ўжо другі конкурс у рамках праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”, прысвечаны творчасці пісьменнікаў літаратурнага аб’яднання “Маладняк”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры, Беларускім дзяржаўным архівам-музеем літаратуры і мастацтва і Выдавецкім домам “Звязда”.
Далучыцца да конкурсу “Беларускі салавей” могуць усе жадаючыя незалежна ад узросту. Работы будуць прымацца ў перыяд з 1 па 31 кастрычніка 2021 года. Для ўдзелу ў конкурсе неабходна напісаць эсэ з сюжэтнай лініяй (prequel, sequel або spin-off) па адным з прапанаваных твораў Змітрака Бядулі: “Салавей”, “Сярэбраная табакерка”, “Бондар”, “На Каляды к сыну”.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на старонцы праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” і непасрэдна на старонцы літаратурнага конкурсу “Беларускі салавей”.