Рэсурсны цэнтр ДУА «Сярэдняя школа 39 імя І.Д. Лебедзева г.Гродна» - гэта творчая пляцоу́ка для развівіцця талентау́ дзяцей і настау́нікау́.
Рэсурсны цэнтр ДУА «Сярэдняя школа 39 імя І.Д. Лебедзева г.Гродна» - гэта творчая пляцоу́ка для развівіцця талентау́ дзяцей і настау́нікау́. Доказам таму паслужыла работа на базе цэнтра беларускага лялечнага тэатра «Батлейка».
Сцэнай для спектакляў батлейкі служыць двух'ярусная шафа на драу́ляных калёсіках, знешне падобная на хатку. Яна ўпрыгожана ільняной тканінай з элементамі беларускага арнаменту, а таксама малюнкамі-дэкарацыямі да пэу́нага спектакля. Акцёрамі нашага тэатра з'яу́ляюцца вучні 5 класау́, якія з задавальненнем наведваюць рэпетыцыі, вучацца кіраваць персанажамі на стрыжнях, агучваюць кожную роль і дзеляцца новымі ідэямі.
Наша батлейка з'яу́ляецца сучаснай інтэрпрэтацыяй традыцыйнага батлеечнага тэатра. Сёння мы вырашылі звярнуцца да беларускага фальклору, таму на змену традыцыйным п'есам прыйшлі народныя казкі. Такі выбар рэпертуару тлумачыцца тым, што казкі будуць выклікаць большую зацікау́ленасць сярод дзяцей дашкольнага і школьнага у́зросту. Акрамя гэтага, сваімі спектаклямі мы хочам паказаць маленькім аматарам тэатра прыклад сяброу́ства, дабрыні і спагадлівасці. Нам важна выхоу́ваць у дзяцей правільны густ і пачуццё прыгожага, любоу́ да беларускіх народных традыцый і нацыянальнай культуры.
Прэм'ера першага спектакля-казкі «Алёнка» плануецца напрыканцы снежня. У далейшым творчы калектыў лялечнага тэатра «Батлейка» збіраецца радаваць сваімі спектаклямі дзяцей са школ і дзіцячых садкоў г. Гродна.