Трэці дзень Тыдня беларускай мовы і літаратуры.
23 лютага распачала дзейнасць выстава, прысвечаная юбілею вядомых беларускіх пісьменнікаў і паэтаў: Янкі Купалы, Якуба Коласа, Пімена Панчанкі, Янкі Брыля, Максіма Танка, Алеся Разанава, Дануты Бічэль-Загнетавай. На выставе прадстаўлены самыя вядомыя творы і зборнікі юбіляраў, крытычныя артыкулы па іх творчасці, а таксама вершы-прысвячэнні.