Выдатнікі ці чэмпіёны?
У рамках тыдня роднай мовы і літаратуры 24 лютага адбыўся ўрок-гульня "Хто хоча стаць выдатнікам?" у 5 "А" класе. Дзве каманды - "Выдатнікі" і "Чэмпіёны" - спаборнічалі ў ведах па раздзеле "Сінтаксіс сучаснай беларускай мовы". З лікам 13:14 перамогу вырвалі "Чэмпіёны".
Увогуле 5-класнікі - вялікія малайцы, бо з 30 пытанняў яны не змаглі адказаць толькі на тры.