Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 24 человека

"Настаўніцкая газета" пра нас

Дата: 15 июня 2022 в 09:00, Обновлено 15 июня 2022 в 09:17
775 просмотров

Музыка слова

З глыбіні шчырага і адкрытага людзям сэрца Вікторыі Смолкі нараджаюцца пранікнёныя вершы і казкі. Таямніцы творчага натхнення яна імкнецца раскрыць сваім вучням.

Анёлы-ахоўнікі

Педагог дадатковай адукацыі сярэдняй школы № 39 Гродна, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, аўтар паэтычных зборнікаў “Зоркаму сэрцу” і “Ангел-хранитель” Вікторыя Смолка арганізавала і вядзе ў школе літаратурны гурток “Вершаваная музыка”.

Вікторыя Смолка вельмі ганарыцца бацькамі і лічыць іх сваімі анёламі-ахоўнікамі. Менавіта яны падтрымалі творчасць дачкі і выдалі кнігу “Ангел-хранитель”. У вершах на рускай і беларускай мовах дзяўчына расказвае, як яна расла, пра што марыла.

— Мама Марына Лявонцьеўна і тата Валерый Вітальевіч — самыя галоўныя людзі ў маім жыцці, мае анёлы-ахоўнікі, без іх не было б мяне, маёй далейшай сцяжынкі, і мая мара — заўсёды жыць творчасцю — спраўдзілася дзякуючы ім, — прызнаецца Вікторыя. — Жыццё дадзена для таго, каб тварыць. Для мяне гэта не проста словы, гэта мой дэвіз па жыцці. Мама і тата заўсёды мяне падтрымліваюць, яны ў мяне вельмі творчыя, хаця не звязаны з творчымі прафесіямі. Менавіта бацькі былі першымі мудрымі сейбітамі, якія пасеялі ў маёй душы зярняткі хараства.

Вікторыя ўпэўнена, што анё­лы-ахоўнікі суправаджаюць яе на кожным кроку жыцця. Яна заўсёды адчувае цеплыню і мудрасць тых людзей, якія побач, жывуць яе марай. Так было і ў школьныя гады, а вучылася яна ў гімназіі № 4 Гродна. Дзяўчына вельмі ­ўдзячная сваёй першай настаўніцы Людміле Сцяпанаўне Аўрукевіч, якая падтрымлівала яе ў творчых праяўленнях. 

— Калі я перайшла ў 5 клас, у мяне была настаўніца беларускай мовы і літаратуры Святлана Станіславаўна Барысік. Дзякую­чы ёй, я напісала свой першы верш на беларускай мове. Хутчэй нават не я напісала, а ён выліўся з маёй душы. Святлана Станіславаўна расказала мне пра Максіма Багдановіча і прапанавала напісаць верш на школьны конкурс. Прывяла ў бібліятэку і пакінула: падумай. А перад тым расказала, што першыя гады жыцця Максіма Багдановіча прайшлі ў нашым горадзе. І мама яго знайшла свой апошні спачын у гродзенскай зямлі. Не ведаю, як усё гэта паклалася на маё сэрца. Я сядзела каля акенца, па шыбах тупацеў асенні дожджык, я яго слухала, і гэтая прыродная музыка дажджу навеяла радкі, якія пасля выліліся з маёй душы. Правільна казаў Андрэй Вазнясенскі, што вершы не пішуцца, яны здараюцца, як здараецца навальніца, зоркі. Так і вершы ўспыхва­юць, і мы не можам патлумачыць, чаму так. Я ніколі ­гэтай ­таямніцы не разгадаю. Я тады напісала першы верш на беларускай мове — прысвячэнне Максіму Багдановічу і маёй настаўніцы. З таго часу Максім Багдановіч — мой анёл-­ахоўнік, — расказала маладая пісьменніца.

Цікава, але ў Вікторыі Смолкі ніколі няма патрэбы ўзяць ручку і запісаць вершы. Як яна гаво­рыць, вершаваныя радкі захоўваюцца ў яе душы. Душа — вельмі надзейная скарбніца, якая можа заха­ваць у сабе ноты і фарбы любові да жыцця. І сапраўды, толькі ў той момант, калі мы гатовы, каб гэтыя ноты і фарбы адкрыліся іншым людзям і нам, тады творца, напэўна, гэтую ячэечку прычыняе.

— Пасля школы я ведала, што пайду паступаць на беларускую філалогію, хацела звязаць сваё жыццё з творчасцю. І зноў сустрэ­ла людзей, якія мяне падтрымалі. З Аленай Вітальеўнай Руцкай, Святланай Мікалаеўнай Тарасавай я была знаёма, бо ўдзель­нічала ў алімпіядах па беларускай мове і літаратуры. Ігар Васільевіч Жук стаў маім творчым татам, яго ўжо няма, але я заўсёды адчуваю яго падтрымку. Вельмі сімвалічна, што Янка Купала, яго імя носіць ГрДУ, прыняў мяне ў свае абдымкі, — расказала Вікторыя.

У студэнцкія гады ў Вікторыі Смолкі выйшла першая кніга “Зоркаму сэрцу”. Аўтар тлума­чыць, чаму такая назва: 

— Бо самае галоўнае можна ўбачыць толькі сэрцам, душой. “Зоркаму сэрцу” — гэта прысвячэнне людзям, якія гля­дзяць на свет менавіта так — вачыма любові, стараюцца ўсіх людзей любіць і прымаць.

Яшчэ на 1 курсе ўніверсітэта Вікторыю запрасілі на фестываль “Белая трость”, які арганізуе Дзіяна Гурцкая. Там яна пазнаёмілася з тымі, хто глядзіць на свет менавіта сэрцам. Дзякуючы такім людзям, паэтэса ўпэўнена працягвае свой шлях. 

Жменька праменьчыкаў

У сярэднюю школу № 39 Вікторыя Валер’еўна прыйшла пасля магістратуры. Як кажа, марыла пра такую работу, каб душа адгукалася. Так яно і здарылася. Дарэчы, сёння яна заканчвае вучобу ў аспірантуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

— У школе мяне сустрэлі з такой цеплынёй, з такім разуменнем, можна сказаць, прынялі па-бацькоўску. І адразу дапамаглі са­браць дзетак, бо не так проста заціка­віць літаратурай. Паступова, дзякуючы намаганням кіраўніцтва школы, настаўнікаў, усё атрымалася, — расказвае Вікторыя Валер’еўна.

Вельмі зацікавілі дзяцей паш­тоўкі “З вершаняткавай дзюбкі”. Яшчэ ў студэнцкія гады дзяўчына разам з татам сталі рабіць паштоўкі, на якіх друкавалі невялікія вершы. Прыгожыя паштоў­кі вучні прыносілі пасля заняткаў у гуртку дадому. Потым самі дзеці прапаноўвалі настаўніку тэмы для вершаў на паштоўкі.

У гуртку “Вершаваная музыка” педагог займаецца з дзецьмі літаратурай, беларускай мовай. Яна не імкнецца навучыць іх ­складаць вершы, кажа, гэта і не трэба. Але калі ў дзяцей ёсць такое жаданне і натхненне, то дапамагае.

— Кожнага свайго выхаванца я стараюся навучыць знайсці сваю паэзію, і гэта не толькі слова, — тлумачыць В.В.Смолка. — Можа, яны стануць цудоўнымі ўрачамі, настаўнікамі, рабочымі, няважна, у якім кірунку пойдуць, я пастараюся выхаваць у іх цікавасць да паэзіі, творчасці, каб яны былі развітыя. Як лічыў Максім Багдановіч, разумець паэзію можа той, хто разумее музыку слова. Таму і вершаваная музыка.

Вікторыя Смолка піша не толькі вершы, але і вершаваныя казкі. Яна вядзе перадачу “Спокойной ночи, малыши” на інтэрнэт-радыё “Страна талантов”, якое вяшчае на многія краіны свету. Аднойчы яе запрасілі на перадачу ў якасці самага маладога члена ­Саюза пісьменнікаў. А пасля інтэрв’ю прапанавалі паспрабаваць сябе ў аўтарскай перадачы.

 

— Спачатку гучалі мае лірычныя мініяцюркі на розныя тэмы, казкі, замалёўкі, — гаворыць Вікторыя. — Амаль адразу ў маёй душы сталі нараджацца вершаваныя казкі на розныя тэмы. ­Спачатку начытвала сама, выкарыстоўвала прыгожую музыку. Пасля мой тата стаў загружаць ­гэтыя перадачы на YouTube-канал. Мне хацелася, каб і мая родная мова прагучала. Стала пісаць казкі на рускай мове, а пасля — на беларускай, і яны розныя, хаця і адна тэма захоўваецца. Усё роўна музыка мовы выводзіць на іншыя кірункі, раскрывае іншыя падтэмы, іншыя мастацкія вобразы з’яўляюцца. І гэта развівае дзетак, якія слухаюць. Яны разумеюць, пра што ідзе гаворка, могуць параўнаць музыку ­слова.

Калі педагог прапанавала ­ўдзельнікам гуртка паслухаць гэтыя перадачы, яны захацелі паўдзельнічаць. Цяпер дзеці дапамагаюць агучваць казкі, іх га­ласамі ажывае жывёльны свет, раскрываюцца героі. І дзеткам вельмі цікава чытаць вершаваныя казкі. Яны нават на канікулах з задавальненнем наведваюць гурток. “Гэта мая жменька сонечных праменьчыкаў”, — з любоўю гаворыць Вікторыя Смолка пра сваіх выхаванцаў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.