Новости проекта
Перенос и удаление уроков
Внесение изменений в личные данные
Schools.by приносит свои извинения за возникшие технические неполадки.

Сустрэча з беларускімі паэтамі

Дата: 20 февраля 2017 в 18:33, Обновлено 24 февраля 2017 в 21:48
486 просмотров

           20 лютага 2017 года, у рамках Тыдня беларускай культуры і пісьменства, у СШ № 39 г. Гродна прайшла сустрэча навучэнцаў з беларускімі паэтамі. У гасцях у школьнікаў былі старшыня Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Людміла Кебіч, пісьменніца Валянціна Козел, пісьменніца Ганна Скаржынская-Савіцкая.

Людміла Кебіч – старшыня Гродзенскага абласнога аддзялення "Саюз пісьменнікаў Беларусі", уладальніца нагруднага знака "За ўклад у развіцце культуры Беларусі", пераможца рэспубліканскага літаратурнага конкурсу «Лепшы твор 2009 года - Залаты Купідон», узнагароджана Ганаровай граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і медалём Францыска Скарыны.

Ганна Скаржынская-Савіцкая – дзіцячая пісьменніца, член  Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэат прэміі імя А.І Дубко Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта “За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва” ў намінацыі “Пісьменнік года 2014”.

Валянціна Козел – былая настаўніца беларускай мовы і літаратуры, паэтка, аўтар кнігі-паэмы “Сказ пра Верцялішкі”, зборнікаў вершаў “На схіле дня” і “Звон верасовы”. 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.