Новости проекта
Перенос и удаление уроков
Внесение изменений в личные данные
Поздравляем с Днем учителя!
Голосование
Знаете ли Вы, почему несовершеннолетний должен находиться дома в 23.00?
Всего 73 человека

Фізкультура з камп’ютарам

Дата: 22 марта 2017 в 15:55
347 просмотров

       У нумары перыядычнага выдання “Настаўніцкая газета” ад 14 сакавіка  2017 года распавядаецца аб прымяненні электронных сродкаў навучання на ўроку фізічнай культуры і здароўя.

          Настаўнік фізічнай культуры і здароўя СШ № 39 Гродна Ганна Пятроўна Рыбачок практыкуе прымяненне электронных сродкаў навучання. А як аспірант факультэта фізічнай культуры ГрДУ, Г.П.Рыбачок працуе над навуковым даследаваннем “Навукова-метадычныя падыходы да навучання школьнікаў лёгкай атлетыцы з прымяненнем электронных дыдактычных сродкаў”.

    — Дзецям вельмі падабаецца, калі на ўроку настаўнік выкарыстоўвае праектар для дэманстрацыі рухаў, прыёмаў, — расказвае Ганна Пятроўна. — Па-першае, для сучасных дзяцей выкарыстанне тэхнікі і такой нагляднасці вельмі зразумелае і цікавае. Па-другое, настаўнік не можа быць універсальным па ўсіх відах спорту. Я, напрыклад, не валодаю спецыяльнай футбольнай тэхнікай, а з дапамогай ЭВМД магу дзяцей гэтаму навучыць. А галоўная мэта маёй навуковай работы — распрацоўка метадычных рэкамендацый настаўнікам фізічнай культуры і здароўя, каб яны маглі без праблем выкарыстоўваць іх.

Чытаць падрабязней тут  

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.