Новости проекта
Перенос и удаление уроков
Внесение изменений в личные данные
Поздравляем с Днем учителя!
Голосование
Знаете ли Вы, почему несовершеннолетний должен находиться дома в 23.00?
Всего 73 человека

З нагоды Міжнароднага дня тэатра

Дата: 25 марта 2017 в 11:07, Обновлено 25 марта 2017 в 14:54
405 просмотров

    З нагоды Міжнароднага дня тэатра, у адпаведнасці з планам пазакласных мерапыемстваў па вучэбных прадметах на 2016/2017 вучэбны год, 24 сакавіка 2017 года ў актавай зале СШ № 39 г. Гродна адбылася тэатралізаваная пастаноўка твора М.Чарота “Мікітаў лапаць”.

        Актыўны ўдзел у інсцэніроўцы твора прынялі вучні VII “Е” класа пад кіраўніцтвам настаўніка беларускай мовы і літаратуры Скрыпко Галіны Міхайлаўны. 

        У межах дадзенага мерапрыемства адбыўся конкурс на лепшага выканаўца ролі Ката ў ботах сярод вучняў IV класаў. Падчас прадстаўлення ўсе ўдзельнікі прадэманстравалі старанне, артыстычныя здольнасці, цікавасць да вывучэння беларускай мовы і літаратуры. Добрае выступленне юных артыстаў дапоўнілі маляўнічыя дэкарацыі, касцюмы, музычнае суправаджэнне.

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.