Новости проекта
Перенос и удаление уроков
Внесение изменений в личные данные
Поздравляем с Днем учителя!
Голосование
Знаете ли Вы, почему несовершеннолетний должен находиться дома в 23.00?
Всего 60 человек

Са святам, настаўнікі!

Дата: 1 октября 2017 в 09:09, Обновлено 2 октября 2017 в 10:35
604 просмотра

    Паважаныя педагогі! Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам — Днём настаўніка!

    Зычым стабільнасці ў жыцці, творчых поспехаў, натхнення, павагі калег, вучняў, выхаванцаў і іх бацькоў, нязгаснага жадання несці веды дзецям і самім спасцігаць новае.

    Шчасця Вам, здароўя, творчых здзяйсненняў, таленавітых і працавітых выхаванцаў, жыццёвага аптымізму, бадзёрасці і заўсёднага добрага настрою!

   

      Даведка.  Традыцыйна ў кастрычніку ва ўсім свеце настаўнікі адзначаюць сваё прафесійнае свята. Дзень настаўніка ў розных дзяржавах святкуюць у розныя дні. У больш чым у 100 краінах свету гэты дзень прыпадае на 5 кастрычніка. У Беларусі (а таксама ў Латвіі, Украіне, Кыргызстане, Казахстане і Малдове) Дзень настаўніка адзначаюць у першую нядзелю кастрычніка.

     5 кастрычніка 1966 года ў Парыжы праводздзілася Спецыяльная міжурадавая канферэнцыя аб статусе настаўнікаў (Special Intergovernmental Conference on the Status of Teachers). Канферэнцыя была скіравана на абмеркаванне праблем супрацоўнікаў сферы адукацыі на нацыянальным і сусветным узроўнях. У выніку прадстаўнікі ЮНЕСКА і Міжнароднай арганізацыі працы падпісалі першы міжнародны дакумент «Рэкамендацыі наконт статусу настаўнікаў» (Recommendation concerning the Status of Teachers), які акрэсліваў умовы працы настаўнікаў. У ім замацоўваліся правы і абавязкі педагогаў і міжнародныя нормы, якія тычацца падрыхтоўкі настаўнікаў, павышэння іх кваліфікацыі, прыёму на працу і ўмоў працы. Афіцыйна святкаваць Сусветны дзень настаўніка 5 кастрычніка было прапанавана ЮНЕСКА ў 1994 годзе. Зараз гэта свята ўваходзіць у кола сусветных і міжнародных дзён ААН.     

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.