Новости проекта
Перенос и удаление уроков
Внесение изменений в личные данные
Поздравляем с Днем учителя!
Голосование
Знаете ли Вы, почему несовершеннолетний должен находиться дома в 23.00?
Всего 59 человек

Рэспубліканскі конкурс “Чытаем па-беларуску з velcom”

Дата: 3 октября 2017 в 17:24, Обновлено 3 октября 2017 в 23:13
1 427 просмотров

      Вучняў  VII-VIII класаў школ і гімназій Рэспублікі Беларусь запрашаюць да ўдзелу ў рэспубліканскім конкурсе “Чытаем па-беларуску з velcom”, які пачнецца 11 кастрычніка 2017 года. Праект праводзіцца пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. 

Падрабязны алгарытм удзельніцтва ў конкурсе

  1. Удзельнік конкурсу выбірае твор з вучэбнай праграмы па прадмеце “Беларуская літаратура” (верш, проза, урывак твора).
  2. Вучань запісвае відэазапіс, на якім чытае выбраны твор. Падчас выканання твора можна выкарыстоўваць дадатковую атрыбутыку, рэквізіт, касцюм, музычнае суправаджэнне і інш. Таксама дазваляецца выкарыстанне відэамантажу.
  3. Відэазапіс удзельніка павінен пачынацца з прадстаўлення (імя, прозвішча, горад, назва навучальнай установы, клас).
  4. Працягласць відэазапісу не павінна перавышаць 2 хвілін.
  5. Удзельнік конкурсу размяшчае відэазапіс на сваёй асабістай старонцы ў сацыяльнай сетцы (vk, facebook, або instagram). Старонка ў сацыяльнай сетцы павінна быць адкрытай для прагляду другімі карыстальнікамі.
  6. Удзельнік конкурсу павінен суправадзіць публікацыю з відэазапісам адным з афіцыйных хэштэгаў конкурсу –  #чытаемзвэлком альбо #чытаемзvelcom
  7. Пасля публікацыі відэазапісу ў сацыяльнай сетцы, удзельнік павінен выслаць гіперспасылку на публікацыю на афіцыйную пошту праекта –  movakonkurs@gmail.com.
  8. Адказ пра тое, што публікацыя прынятая і ўсе правілы ўдзелу ў конкурсе выкананы, прыйдзе удзельніку на працягу 24 гадзін на электронную пошту, з якой была адпраўлена гіперспасылка.
  9.  Удзельнік можа заявіць на конкурс не больш за 2 відэазапіса.
  10.  Відэазапісы ад удзельнікаў прымаюцца да 30 лістапада ўключна.

Вынікі першага этапу конкурса будуць агучаны на афіцыйным сайце ініцыятара праекта - www.velcom.by.

          З пытаннямі наконт удзелу ў конкурсе можна звяртацца да каардынатара праекта Таісіі Пажогінай па нумары тэлефона 8(029)8962927 альбо па поште taisiapozhogina@gmail.com.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.