Новости проекта
Подписывайтесь на нас ВКонтакте!

Запрашаем да ўдзелу ў сеткавым праекце "З кнігай праз стагоддзі"!

Дата: 11 октября в 10:01, Обновлено 12 октября в 01:14
224 просмотра

Паважаныя сябры!

       Нам цяжка  ўявіць свет, у якім няма кнігі. Да яе мы прывыклі з самага дзяцінства, яна раскрывае перад намі дзіўныя таямніцы жыцця і дае карысныя парады ў цяжкую хвіліну, вучыць нас разумець саміх сябе.

      У 2017 годзе Беларусь адзначае адну з найважнейшых дат - 500-годдзе беларускага кнігадрукавання і беларускай Бібліі. Менавіта 6 жніўня1517 года ў Празе пабачыла свет кніга "Песни царя Давыда еже словуть Псалтыр" Францыска Скарыны. 

     Не можам і мы застацца безуважнымі да гэтай падзеі. Менавіта таму запрашаем Вас прыняць удзел у сеткавым праекце "З кнігай праз стагоддзі" і прапануем у гэтым праекце адказаць на важнае пытанне для сучаснага чалавека: якая ж роля кнігі ў нашым сённяшнім жыцці? А яшчэ – даведацца шмат новага і карыснага пра беларускае кнігадрукаванне, асобу Францыска Скарыны і тых людзей, што мелі дачыненне да яго дзейнасці. У канцы праекта вы зможаце вынесці вердыкт: быць папяровай кнізе ў жыцці чалавека ці замяніць яе васокатэхналагічнымі сродкамі.

     Тэрмін рэалізацыі праекта: 11.10-30.12.2017

     Удзельнікі: вучні IX-XI класаў і іх бацькі

Спасылка https://sites.google.com/site/zknigajprazstagoddzi/home

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.