Новости проекта
Перенос и удаление уроков
Внесение изменений в личные данные
Schools.by приносит свои извинения за возникшие технические неполадки.

Падведзены вынікі абласнога конкурсу буктрэйлераў "Чытаем беларускіх песняроў"

Дата: 29 ноября 2017 в 16:14, Обновлено 3 декабря 2017 в 16:51
472 просмотра

        Падведзены вынікі абласнога конкурсу буктрэйлераў "Чытаем беларускіх песняроў", які праводзіўся ў кастрычніку 2017 года галоўным упраўленнем адукацыі Гродзенскага аблвыканкама сумесна з Гродзенскім абласным інстытутам развіцця адукацыі.

     На конкурс былі прадстаўлены 89 буктрэйлераў у трох намінацыях: І намінацыя (вучні V-VІІІ класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі) – 33 работы; ІІ намінацыя (вучні ІХ-ІХ класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі) – 42 работы; ІІІ намінацыя (навучэнцы ўстаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі) – 14 работ.

         Вучні VIII класа СШ № 39 г. Гродна Бакін Сяргей і Статкевіч Ніка (настаўнік Урублеўская Э.У.) са сваім рэкламным ролікам “Я.Купала. "Курган"” выйшлі пераможцамі гэтага конкурсу і атрымалі  дыплом II ступені галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама.

      Дадзены конкурс спрыяў папулярызацыі чытання твораў і кніг беларускіх класікаў сярод моладзі праз выкарыстанне сучасных інфармацыйных тэхналогій.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.