Новости проекта
Семь советов, как перейти на удалённое обучение при помощи ИКТ
ИНСТРУКЦИЯ по организации удалённого обучения при помощи сервиса Schools.by
ИНФОРМАЦИЯ ДЛЯ РОДИТЕЛЕЙ
Образовательная платформа ЭФФОР
Для педагогов и модераторов.
Schools.by зафиксировал значительный рост посещаемости электронного журнала
Голосование
Знаете ли Вы, почему несовершеннолетний должен находиться дома в 23.00?
Всего 338 человек

22 лютага ў 12.00 у школьнай чытальнай зале адбудзецца прэзентацыя зборніка-альманаха "Альшанскі перазвон".

Дата: 21 февраля 2018 в 09:00, Обновлено 21 февраля 2018 в 19:10
660 просмотров

Зусім нядаўна ў нашай школе адбылася незвычайная і вельмі значная падзея для ўсіх, хто любіць роднае слова. Пабачыў свет першы дзіцячы зборнік-альманах вершаў і апавяданняў на беларускай мове “Альшанскі перазвон”. Яго падрыхтавалі ўдзельнікі творчай суполкі юных мастакоў слова з VI — VIII класаў на чале з настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Э.У. Урублеўскай. Акрамя таго, у зборнік уключаны малюнкі вучняў V — VIII класаў нашай школы з калекцыі настаўніцы малявання Г.М. Макарчык.

22 лютага ў 12.00 у школьнай чытальнай зале адбудзецца прэзентацыя зборніка-альманаха "Альшанскі перазвон". На ўрачыстасць запрошаны і заявілі аб сваім удзеле члены Гродзенскага абласнога аддзялення "Саюз пісьменнікаў Беларусі": Людміла Кебіч, Дзмітрый Радзівончык, Ганна Скаржынская-Савіцкая, Вікторыя Смолка.

Пазнаёміцца са зборнікам можна па спасылцы — “Альшанскі перазвон”

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.