Новости проекта
Перенос и удаление уроков
Внесение изменений в личные данные
Поздравляем с Днем учителя!
Голосование
Знаете ли Вы, почему несовершеннолетний должен находиться дома в 23.00?
Всего 73 человека

Урокі літаратуры - урокі жыцця

Дата: 14 февраля 2018 в 12:33, Обновлено 14 февраля 2018 в 23:48
894 просмотра

09 лютага 2018 года ў VII “А” класе настаўнік беларускай мовы і літаратуры Байко Тамара Мікалаеўна  правяла адкрыты ўрок па апавяданні З.Бядулі "На Каляды к сыну".

Шматлікія інтэрактыўныя метады і прыёмы педагагічнай тэхнікі   абудзілі вучняў да актыўнага пошуку, сэнсатворчасці, да самарэалізацыі, спрыялі развіццю камунікатыўнай культуры.

Урок меў маральна-выхаваўчую накіраванасць. Вучні цудоўна аргументавалі свае думкі, уключаліся ў актыўную творчую дзейнасць: разважалі над словамі эпіграфа, стваралі "асацыятыўнае сонейка", вызначалі мастацкія сродкі і мастацкія дэталі, з дапамогай якіх раскрываецца душэўны стан галоўнай гераіні апавядання – маці.

Група "гісторыкаў" паведаміла пра свята “Каляды”, мовазнаўцы-кансультанты далі тлумачэнне лексічнага значэння незразумелых слоў, мастакі дэманстравалі ўласныя малюнкі да твора.

Вучні вызначалі рысы характару маці, за якія яе можна назваць "чалавекам з вялікім сэрцам". На дошцы была вывешана выява сэрца, якая складалася  з дзвюх палавінак: чырвонай і чорнай. Чырвоны колер - сімвал матчынай любові. Чорны - матчын боль і клопат пра сына. Вучні выбіралі пэўныя рысы характару і стваралі асацыятыўны рад (чырвоныя карткі), аргументавалі і пад мелодыю Франца Шуберта "Аve Maria" вывешвалі на дошцы. Потым характарызавалі сына і вывешвалі карткі-характарыстыкі чорнага колеру. Разважалі над пытаннямі: "У чым душэўная драма маці? Які маральны выбар зрабіў у жыцці галоўны герой?" Спрабавалі сябе ў ролі артыстаў: (інсцэніравалі ўрывак "Сустрэча з сынам"). Вызначалі праблемы,  узнятыя аўтарам.

Вучні склалі цудоўныя сінквейны. Пад гучанне песні "Трэба дома бываць часцей..." закончылі ўрок словамі Ніла Гілевіча :

Ты –  маці, ты – на ўсё гатова,

Усё –- змагчы, усё – аддаць.

Адно б вясёлых ды здаровых

Дзяцей пад сонцам аглядаць.

Усе вучні цудоўна працавалі. За ўрок было пастаўлена дваццаць пяць адзнак!  

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.