Новости проекта
Перенос и удаление уроков
Внесение изменений в личные данные
Поздравляем с Днем учителя!
Голосование
Знаете ли Вы, почему несовершеннолетний должен находиться дома в 23.00?
Всего 59 человек

Круглы стол для курсантаў Гродзенскага абласнога інстытута развіцця адукацыі – настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

Дата: 19 февраля 2018 в 21:27
343 просмотра

      20 лютага 2018 года на базе СШ № 39 г. Гродна быў арганізаваны круглы стол для курсантаў Гродзенскага абласнога інстытута развіцця адукацыі – настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ўстаноў адукацыі вобласці.

      Падчас дадзенага мерапрыемства рэкамендацыі па стварэнні мультымедыйных прэзентацый дала Мякеня Ірына Аляксандраўна, выкладчык кафедры адукацыйных тэхналогій Гродзенскага абласнога інстытута развіцця адукацыі. Мадэль фарміравання чытацкіх кампетэнцый вучняў прадставіла настаўнік беларускай мовы і літаратуры Шаціло Святлана Мікалаеўна. Настаўнік Урублеўская Эма Уладзіміраўна падзялілася вопытам павышэння арфаграфічнай кампетэнцыі вучняў на ўроках беларускай мовы і літаратуры.

     Удзельнікі круглага стала абмеркавалі праблемы інфарматызацыі адукацыйнага працэсу і падыходы да іх вырашэння.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.