Новости проекта
Перенос и удаление уроков
Внесение изменений в личные данные
Поздравляем с Днем учителя!
Голосование
Знаете ли Вы, почему несовершеннолетний должен находиться дома в 23.00?
Всего 73 человека

Свята "Матулін ручнік"

Дата: 22 февраля 2018 в 11:21
480 просмотров

     У рамках Тыдня беларускай мовы і літаратуры 21 лютага 2018 года ў VII "А" класе прайшло свята "Матулін ручнік". Вучні праз гісторыю развіцця ручніковай вытворчасці ў Беларусі пры дапамозе настаўніцы Байко Тамары Мікалаеўны пашырылі свае веды па літаратуры, этнаграфіі і фальклоры, даведаліся пра віды ручнікоў, іх ролю ў сямейнай абраднасці беларусаў.

  Удзельнікі мерапрыемства цудоўна дэманстравалі свае творчыя здольнасці: спявалі беларускія песні, танцавалі беларускія народныя танцы, артыстычна дэкламавалі вершы, інсцэніравалі песні: "Касіў Ясь канюшыну", "Ручнікі". Самойлава Марыя сыграла на скрыпцы некалькі музычных твораў беларускіх кампазітараў.

      Былі праведзены шматлікія конкурсы, віктарыны, гульні, жарты, вучні прыгадалі прыказкі і прымаўкі пра нашу Радзіму. Свята выдалася на славу!  

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.