Новости проекта
Перенос и удаление уроков
Внесение изменений в личные данные
Поздравляем с Днем учителя!
Голосование
Знаете ли Вы, почему несовершеннолетний должен находиться дома в 23.00?
Всего 74 человека

Прэзентацыя зборніка-альманаха "Альшанскі перазвон"

Дата: 28 февраля 2018 в 10:19, Обновлено 1 марта 2018 в 09:40
697 просмотров

   Калі проста сказаць, што на прэзентацыі зборніка-альманаха дзіцячых вершаў і апавяданняў “Альшанскі перазвон ” усё адбылося хораша, гэта нічога не сказаць, таму што тая атмасфера добразычлівасці, непадробнай душэўнай лучнасці ўсіх удзельнікаў мерапрыемства і незвычайнай асалоды ад прыгожага гучання роднага беларускага слова з вуснаў некалькіх пакаленняў, якая існавала ў чытальнай зале нашай школы ў гэты дзень, запомнілася і не забудзецца ўжо ніколі.  Тое, што зала была поўнай і ў момант чытання вершаў як юнымі майстрамі слова, так і прафесіянальнымі паэтамі і пісьменнікамі панавала цішыня, ужо аб многім гаворыць і ўсяляе надзею ў будучыню нашай мовы, культуры і нацыянальнай годнасці новага пакалення жыхароў Альшанкі. 

   На прэзентацыю прыйшлі не толькі дзеці, але і іх настаўнікі, сябры, мамы, бабулі. Варта адзначыць, што падтрымаць сваю ўнучку Цялюк Ксенію з VIII “Б” класа аж са Шчучынскага раёна прыехала Ткачук Ядвіга Мечыславаўна, былая настаўніца беларускай мовы ў сельскай школе. Яна таксама пачытала свае вершы.

   Шмат добрых слоў было выказана гасцямі і ў адрас удзельнікаў творчай суполкі “Альшанскі перазвон”, і ў адрас тых настаўнікаў, хто падтрымаў  маладыя таленты, уклаў душу ў стварэнне альманаха, рабіў гэта з любоўю. Гэта, безумоўна, настаўніца беларускай мовы і літаратуры вышэйшай катэгорыі Урублеўская Э.В., якая прывіла любоў у сваіх вучняў да роднай мовы, натхніла іх да творчасці, і настаўніца малявання Макарчык Г.М., якая з радасцю падзялілася сваёй калекцыяй дзіцячых малюнкаў.

   На сустрэчы выступалі і прафесійныя паэты і пісьменнікі Гродна. Гэта Дзмітрый Радзівончык — беларускі пісьменнік, паэт, літаратурны крытык, літаратуразнаўца, член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Хораша выступіла Ганна Скаржынская-Савіцкая — беларуская дзіцячая пісьменніца, лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі, лаўрэат прэміі А.Дубко, член Саюза пісьменнікаў  Беларусі. А таксама падзяліцца сваімі вершамі прыехала паэтка Салата Ірына Аркадзьеўна, якая адначасова з’яўляецца настаўніцай беларускай мовы і літаратуры ДУА “Сярэдняя школа № 40 г.Гродна”.

   Асабліва ўразіла сваёй творчасцю маладая, але вельмі таленавітая гродзенская паэтка Вікторыя Смолка, якая мінулым летам толькі скончыла з чырвоным дыпломам філалагічны факультэт ГрДУ імя Я. Купалы, а зусім нядаўна ўжо стала членам Саюза пісьменнікаў Беларусі. З’яўляючыся чалавекам з абмежаванымі магчымасцямі па зроку, яна стала сапраўдным прыкладам шчырай, трапяткой любові да роднага слова, моцы духу і мэтанакіраванасці для маладога пакалення беларусаў.

 Сустрэча закончылася за філіжанкай чаю, прыгатаванай добразычлівымі і гасціннымі школьнымі бібліятэкаркамі Занеўскай Л.В. і Лісецкай Л.В. У іх чытальнай зале нам заўсёды светла і ўтульна. Дзякуй усім: і арганізатарам, і ўдзельнікам, і гасцям — за добры настрой, шчырыя словы, душэўную цеплыню і надзею на лепшае. Да новых сустрэч!

ФОТАРЭПАРТАЖ

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.