Новости проекта
Перенос и удаление уроков
Внесение изменений в личные данные
Поздравляем с Днем учителя!
Голосование
Знаете ли Вы, почему несовершеннолетний должен находиться дома в 23.00?
Всего 60 человек

Віншуем таленавітых вучняў і іх цудоўных настаўнікаў!

Дата: 21 апреля 2018 в 18:50, Обновлено 23 апреля 2018 в 20:55
533 просмотра

20 красавіка 2018 года на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Гімназія № 7 г. Гродна” праходзіў раённы этап рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка: прысвячэнне маёй Радзіме”.

Конкурс праводзіўся ў мэтах павышэння цікавасці дзяцей і падлеткаў да чытання, развіцця і захавання высокіх маральных каштоўнасцей і ідэалаў беларускага грамадства, выхавання падрастаючага пакалення на лепшых узорах нацыянальнай літаратуры, прыцягнення ўвагі грамадскасці да праблематыкі чытання, пашырэння чытацкага кругагляду, пошуку і падтрымкі таленавітай моладзі.

Дэвіз конкурсу – “Чытаем шмат, чытаем разам, ствараем сябе і краіну!”.

У дзвюх узроставых катэгорыях вучні нашай школы сталі пераможцамі – занялі першыя месцы:

вучань III "А" класа Мешчаракоў Яраслаў (настаўнік Э.М.Бярнэй) і

вучаніца V "А" класа Дзенісевіч Вікторыя (настаўнік С.М.Шаціло).

.

  

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.