Новости проекта
Перенос и удаление уроков
Внесение изменений в личные данные
Поздравляем с Днем учителя!
Голосование
Знаете ли Вы, почему несовершеннолетний должен находиться дома в 23.00?
Всего 74 человека

Увага! Конкурс біяграфічных твораў «Слаўная кампанія: рэANIMAцыя»

Дата: 27 апреля 2018 в 17:25, Обновлено 27 апреля 2018 в 22:34
385 просмотров

           Рэдакцыя часопіса «Маладосць» сумесна з кафедрай гісторыі беларускай літаратуры БДУ пры інфармацыйнай падтрымцы Нацыянальнага інстытута адукацыі аб’яўляе конкурс біяграфічных твораў «Слаўная кампанія: рэANIMAцыя», прысвечаных беларускім пісьменнікам ХІХ стагоддзя (пры ўмове ахопу ўсяго жыццёвага і творчага шляху літаратара).

Патрабаванні: жанр — дакументальна-мастацкі, аб’ём — ад 40 да 80 тысяч знакаў (з прабеламі), форма — свабодная (эсэ, жыціе, літаратурная біяграфія, белетрызаваны біяграфічны нарыс, эпісталярная публіцыстыка, літаратурны партрэт, псеўдааўтабіяграфія, стылізаваныя мемуары, гістарычная аповесць і інш.), з арыентацыяй на займальнасць і чытацкія густы патэнцыяльнай адраснай аўдыторыі (вучні старшых класаў, студэнты і ўсе, хто цікавіцца гісторыяй роднай літаратуры).

Узрост удзельнікаў конкурсу неабмежаваны.

Конкурс праводзіцца ў тры этапы:

І — прыём заявак ад удзельнікаў  (23 красавіка — 24 чэрвеня 2018 года, форма заяўкі прыкладаецца);

ІІ — прыём тэкстаў (1 мая — 31 кастрычніка 2018 года);

ІІІ — праца журы па вызначэнні пераможцаў (1 лістапада — 21 снежня 2018 года).

Заяўкі і творы прымаюцца на адрас vdsd@tut.by.

Пераможцамі конкурсу будуць лічыцца аўтары чатырох найлепшых тэкстаў, адабраных журы. Пераможцы атрымаюць дыпломы і грашовае ўзнагароджанне.

Лепшыя творы будуць надрукаваны на старонках часопіса «Маладосць». Плануецца таксама выданне асобнай кнігі лепшых літаратурных біяграфій беларускіх пісьменнікаў ХІХ стагоддзя.

З Інструкцыяй аб парадку арганізацыі і правядзення конкурсу можна пазнаёміцца на сайтах арганізатараў.

Дадатак 1

Імёны літаратараў, жыццяпісы якіх прапануюцца для мастацкага асэнсавання

  1. Вікенцій Равінскі (1786, Духаўшчынскі павет Смаленскай губерні, цяпер Духаўшчынскі раён, Расія — 1855) — паэт, драматург, найбольш верагодны аўтар паэмы «Энеіда навыварат».
  2. Ян Баршчэўскі (~1794, в. Мурагі Полацкага павета, цяпер Расонскі раён, Беларусь — 12 сакавіка 1851, Чуднаў, цяпер Украіна) — празаік, паэт і выдавец.
  3. Ян Чачот (24 чэрвеня 1796, в. Малюшычы Наваградскага павета, цяпер Карэліцкі раён, Беларусь — 23 жніўня 1847, мястэчка Ротніца, цяпер Друскенінкай, Літва) — паэт, філамат, фалькларыст, этнограф і драматург, сябра Адама Міцкевіча.
  4. Франц Савіч (1815, в. Вяляцічы Пінскага павета, Беларусь — 1845, мястэчка Янушпаль Валынскай губерні, Украіна) — паэт, публіцыст, мемуарыст, удзельнік вызваленчага руху.
  5. Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч (4 лютага 1808, фальварак Панюшкавічы Бабруйскага павета, цяпер Бабруйскі раён, Беларусь — 29 снежня 1884, Люцынка Мінскага павета, цяпер Валожынскі раён Мінскай вобласці) — паэт, драматург, заснавальнік нацыянальнага тэатра, класік новай беларускай літаратуры.
  6. Уладзіслаў Сырако́мля, сапраўднае імя Людвік Кандрато́віч (29 верасня 1823, фальварак Смольгаў Бабруйскага павета, цяпер в. Смольгава Любанскага раёна — 15 верасня 1862, Вільня, Літва) — паэт, публіцыст, драматург, крытык, перакладчык, этнограф.
  7. Вінцэсь Каратынскі (чэрвень 1831, в. Селішча каля Любчы, цяпер Карэліцкі раён, Беларусь — 7 лютага 1891, Варшава, Польшча) — паэт, перакладчык, публіцыст.
  8. Пранціш Вуль, сапраўднае імя Элегій-Францішак Карафа-Корбут (21 красавіка 1835Віцебск — 1880-я, Варшава?) — паэт і публіцыст, удзельнік паўстання 1863–1864 гг. на Віцебшчыне.
  9. Кастусь Каліноўскі (2 лютага 1838, в. Мастаўляны Гродзенскага павета, цяпер Беластоцкае ваяводства, Польшча — 22 сакавіка 1864, Вільня) — рэвалюцыянер-дэмакрат, публіцыст і паэт, адзін з кіраўнікоў паўстання 1863–1864 гг. у Беларусі і Літве.
  10. Альгерд Абуховіч (6 жніўня 1840, в. Калацічы Бабруйскага пав., цяпер Глускі раён Магілёўскай вобласці — 22 жніўня 1898, Слуцк) — паэт, байкапісец, мемуарыст і перакладчык.
  11. Францішак Багушэвіч (21 сакавіка 1840, фальварак Свіраны Віленскага павета — 28 красавіка 1900, в. Кушляны, цяпер Смаргонскі раён) — паэт, празаік, публіцыст і перакладчык, класік новай беларускай літаратуры.
  12. Эліза Ажэшка (6 чэрвеня 1841, в. Мількаўшчына Гродзенскага павета — 18 мая 1910, Гродна) — празаік, публіцыст, аўтар апавяданняў і аповесцей пра жыццё беларускага сялянства і шляхты, сяброўка Ф. Багушэвіча.
  13. Зоф’я Манькоўская (26 лістапада 1847, в. Дарагавіца, цяпер Капыльскі раён Мінскай вобласці — 24 верасня 1911, в. Дарагавіца) — паэтка і перакладчыца.
  14. Янка Лучына, сапраўднае імя Ян Неслухоўскі (6 ліпеня 1851, Мінск — 28 ліпеня 1897, Мінск) — паэт, нарысіст і перакладчык.

Дадатак 2

Заяўка ўдзельніка

Прозвішча, імя, імя па бацьку

Год нараджэння

Месца пражывання

Род заняткаў

Нумар тэлефона і электронны адрас

Выбраная асоба са спісу літаратараў

ІНСТРУКЦЫЯ

Аб парадку арганізацыі і правядзення Конкурсу біяграфічных твораў «Слаўная кампанія: рэANIMAцыя»,

прысвечаных беларускім пісьменнікам ХІХ стагоддзя (конкурс прымеркаваны да Году малой радзімы і 65-годдзя часопіса «Маладосць»)

1. Агульныя палажэнні

  1. Інструкцыя вызначае парадак арганізацыі і правядзення Конкурсу біяграфічных твораў « Слаўная кампанія: рэANIMAцыя», прысвечаных беларускім пісьменнікам ХІХ стагоддзя (далей – Конкурс).
  2. Мэты Конкурсу:
  • развіццё ў сучаснай беларускай прозе гісторыка-біяграфічнага жанру;
  • заахвочванне літаратараў да працы ў рэчышчы дакументальна-мастацкай творчасці;
  • патрыятычнае выхаванне моладзі і папулярызацыя гісторыі айчыннай літаратуры.
    1. Арганізатары Конкурсу (далей – Арганізатары): кафедра гісторыі беларускай літаратуры філалагічнага факультэта БДУ, рэдакцыя часопіса «Маладосць» Выдавецкага дома «Звязда» пры інфармацыйнай падтрымцы Навукова-метадычнай установы «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
    2. Журы Конкурсу складаецца з прадстаўнікоў Арганізатараў. У журы ўваходзяць: Людміла Сінькова — доктар філалагічных навук, прафесар кафедры гісторыі беларускай літаратуры БДУ, Ірына Багдановіч — кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры гісторыі беларускай літаратуры БДУ, Ігар Запрудскі — кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры гісторыі беларускай літаратуры БДУ, Святлана Воцінава — галоўны рэдактар часопіса «Маладосць», Ірына Шаўлякова-Барзенка — кандыдат філалагічных навук, начальнік Адукацыйнага цэнтра Нацыянальнага інстытута адукацыі.

2. Парадак арганізацыі

  1. Інфармацыя пра Конкурс абвяшчаецца ў рэспубліканскіх СМІ і на сайтах Арганізатараў.
  2. Аб’ява аб конкурсе суправаджаецца Спісам імёнаў літаратараў ХІХ стагоддзя, жыццяпісы якіх прапануюцца для мастацкага асэнсавання (Дадатак 1).
  3. Конкурс праводзіцца ў тры этапы:
  • І этап — прыём заявак ад удзельнікаў  (23 красавіка – 24 чэрвеня 2018 года, форма заяўкі – Дадатак 2);
  • ІІ этап – прыём конкурсных работ (1 мая – 31 кастрычніка 2018 года);
  • ІІІ этап — праца Журы па вызначэнні пераможцаў (1 лістапада – 21 снежня 2018 года).
    1. Вынікі Конкурсу абвяшчаюцца 21 снежня 2018 года.
    2. Пераможцамі Конкурсу лічацца аўтары чатырох найлепшых тэкстаў, адабраных Журы.
    3. Узнагароджанне пераможцаў адбываецца падчас урачыстай цырымоніі.
    4. Кожны пераможца атрымлівае Дыплом і матэрыяльнае ўзнагароджанне.
    5. Лепшыя конкурсныя творы публікуюцца ў часопісе “Маладосць” на працягу 2019 года.
    6. Па выніках Конкурсу прадугледжваецца выданне кнігі лепшых гісторыка- біяграфічных твораў, прысвечаных беларускім пісьменнікам ХІХ стагоддзя.

3. Парадак правядзення

  1. Да ўдзелу ў Конкурсе запрашаюцца ўсе зацікаўленыя асобы без узроставых ці іншых абмежаванняў.
  2. На Конкурс прымаюцца творы, якія не публікаваліся і не ўдзельнічалі ў іншых конкурсах. У адпаведнасці з п. 2.3. Інструкцыі прыёму конкурсных работ папярэднічае падача заяўкі ад удзельніка. Адзін удзельнік можа падаць на Конкурс адзін твор.
  3. На Конкурс прымаюцца творы дакументальна-мастацкага жанру, прысвечаныя беларускім пісьменнікам ХІХ стагоддзя, пры ўмове ахопу ўсяго жыццёвага і творчага шляху літаратара.
  4. Форма твора  — свабодная (эсэ, жыціе, літаратурная біяграфія, белетрызаваны біяграфічны нарыс, эпісталярная публіцыстыка, літаратурны партрэт, псеўдааўтабіяграфія, стылізаваныя мемуары, гістарычная аповесць і інш.), з арыентацыяй на займальнасць і чытацкія густы патэнцыяльнай адраснай аўдыторыі (вучні старшых класаў, студэнты і ўсе, хто цікавіцца гісторыяй роднай літаратуры).
  5. Аб’ём твора — ад 40 да 80 тысяч знакаў (з прабеламі).
  6. Мова Конкурсу — беларуская.
  7. Работы падаюцца на Конкурс адным файлам у рэдактары Microsoft Word у фармаце doc, усе палі 2 см.
  8. Асноўнаму тэксту павінна папярэднічаць наступная інфармацыя: імя і прозвішча ўдзельніка Конкурсу; імя і прозвішча асобы, якой прысвечаны твор; назва твора.
  9. Файл павінен быць названы кірыліцай па форме: прозвішча канкурсанта_прозвішча героя.doc.
  10. Заяўкі на ўдзел у Конкурсе і конкурсныя работы прымаюцца на адрас электроннай пошты: vdsd@tut.by. Пры парушэнні патрабаванняў, указаных у пп. 3.2.—3.6. Інструкцыі, работы да разгляду не прымаюцца.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.