Новости проекта
Перенос и удаление уроков
Внесение изменений в личные данные
Поздравляем с Днем учителя!
Голосование
Знаете ли Вы, почему несовершеннолетний должен находиться дома в 23.00?
Всего 73 человека

Пра дзіцячую літаратуру разам з паэткай Аленай Руцкай

Дата: 20 ноября 2018 в 11:00
283 просмотра

14 лістапада ў літаратурнай школе на базе офіса Гродзенскага філіяла ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” адбыліся чарговыя заняткі грамадскай літаратурнай школы, на якіх прысутнічалі нашы перазвонаўцы на чале з кіраўніком – настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Урублеўскай Э.У.

На гэты раз цікавым лектарам і займальным суразмоўцам з наведвальнікамі  была беларуская паэтэса – член СПБ, заслужаны настаўнік Беларусі Алена Руцкая. Гаворка ішла пра гісторыю і сучаснасць дзіцячай літаратуры, пра  асаблівасці ўспрымання твораў дзецьмі, пра іх запатрабаванні. Дзеці змаглі выказаць сваё бачанне наконт таго, якой павінна быць дзіцячая літаратура. Прысутныя засталіся  задаволеныя цікавай і змястоўнай размовай, да таго ж вельмі карыснай усім, хто чытае і піша творы для дзяцей.

 

 

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.