Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 24 человека

Пераможцы абласнога этапа рэспубліканскага конкурсу даследчых работ «Спадчына Беларусі»

Дата: 27 ноября 2018 в 14:25, Обновлено 26 апреля 2019 в 10:05
Автор: Качан С. В.
3 684 просмотра

У рамках рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся” ва ўстановах адукацыі Гродзенскай вобласці ў перыяд з 1 сакавіка па 5 лістапада 2018 года адбыўся абласны этап рэспубліканскага конкурсу даследчых работ «Спадчына Беларусі». На конкурс было прадстаўлена 126 справаздачных матэрыялаў з даследаваннямі страчанай і малавядомай матэрыяльнай і духоўнай спадчыны Гродзенскай вобласці.

Асноўнымі мэтамі і задачамі конкурсу з яуляліся пашырэнне краязнаўчага руху сярод навучэнскай моладзі, далучэнне дагісторыка-культурных і прыродных каштоўнасцен краю, фарміраванне каштоўнасных арыенціраў, гонару і павагі да гісторыі і культуры свайго краю.

Арганізацыя дзейнасці навучэнцаў у конкурсе праводзілася з акцэнтам на выяўленне малавядомых альбо страчаных фактаў рэгіянальнай гісторыі, адметнасцяў матэрыяльнай і духоўнай культуры.

Віншуем Захарава Арцёма, навучэнца 7 “Б” класа, і кіраўніка Філімонаву Анастасію Анатольеўну з дыпломам III ступені ў намінацыі «Матэрыяльная культура»!!!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.