Новости проекта
Перенос и удаление уроков
Внесение изменений в личные данные
Schools.by приносит свои извинения за возникшие технические неполадки.

Перамога на абласным этапе рэспубліканскай выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці «Калядная зорка»!!!

Дата: 29 ноября 2018 в 21:10, Обновлено 29 ноября 2018 в 22:34
298 просмотров

У лістападзе 2018 года быў праведзены абласны этап рэспубліканскай выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці «Калядная зорка».

У конкурсе прынялі ўдзел навучэнцы і творчыя калектывы устаноў адукацыі ўсіх раёнаў Гродзенскай вобласці. Усяго было прадстаўлена 344 конкурсных работ, выкананых у розных тэхніках дэкаратыўна- прыкладной творчасці.

У змесце і характары дзіцячых работ адлюстраваны сучасныя падыходы, цікавыя творчыя знаходкі, якія гарманічна спалучаюцца з традыцыйнымі тэхналогіямі. Аднак неабходна звярнуць увагу на больш якасны адбор работ, паколькі многія прадстаўленыя экспанаты не адпавядаюць сучасным патрабаванням: афармленню суправаджальнай дакументацыі (заяўкі, этыкеткі) згодна з умовамі правядзення выставы- конкурса; своечасовага прадстаўлення работ.

Па выніках абласнога этапа было выбрана 60 экспанатаў для ўдзелу ў XXII рэспубліканскай выставе-конкурсе «Калядная зорка», з якіх лепшыя работы прызнаны пераможцамі і ўзнагароджаны дыпломамі УА “Гродзенскі дзяржаўны абласны Палац творчасці дзяцей і моладзі” ў розных намінацыях.

Віншуем нашых навучэнцаў: Гасымаву Эсміру, Архіпаву Віалету, Шкулепа Рамана, Міхалькевіча Эдгара і іх кіраўнікоў Пачкоўскую Святлану Станіславаўну і Астаповіча Іосіфа Аляксандравіча з III месцам ў намінацыі «Навагодняя ёлка»!!!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.