Школьны лялечны тэатр БАТЛЕЙКА рыхтуецца да выступлення
Удаўніну на святыя Каляды разам з калядоўшчыкамі і звездарамі па вёсках і мястэчках вандраваў незвычайны лялечны тэатр. На Украіне яго называлі вяртэп, у Польшчы — шопка, на Беларусі — батлейка.
Створаны такі лялечны тэатр і ў СШ № 39 г. Гродна. Кіруе працай дзіцячага гуртка Аксана Тадэвушаўна Бітук, настаўніца беларускай мовы і літаратуры.
Напярэдні каляд і Новага года ў батлеечнікаў гарачая пара – ідуць апошнія рэпетыцыі: дзеці рыхтуюцца да выступлення.
Пажадаем гурткоўцам поспеху, а ўсім нам - цудоўных святочных дзён!