Перамога ў раённым этапе абласнога конкурсу буктрэйлераў “Мой родны кут як ты мне мілы...”!!!
14 снежня 2018 года падведзены вынікі раённага этапу абласнога конкурсу буктрэйлераў “Мой родны кут як ты мне мілы...”, прымеркаванага да Года малой радзімы ў Рэспубліцы Беларусь.
Звыш 30 відэаролікаў, выкананых вучнямі V-VIII і IX-ІX класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі паводле твораў сучасных мясцовых паэтаў, пісьменнікаў, публіцыстаў, так і класікаў беларускай літаратуры, жыццё і творчасць якіх звязана з Гродзеншчынай, было заяўлена на раённы этап конкурсу.
Пераможцы конкурсу асобна вызначаны ў кожнай узроставай катэгорыі.
Віншуем Лаглал Карыну, Кубяк Ксенію, Сянкевіча Віталія, Яравую Кацярыну і іх кіраўнікоў Шаціло Святлану Мікалаеўну і Трацяк Рыту Антонаўну з дыпломам І ступені. На суд журы яны прадставілі буктрэйлер “Гродна ў вершах і песнях”.