19.12.2018 г. у канферэнц-зале Гродзенскай абласной бібліятэкі адбылося падагульняючае ў гэтым годзе паседжанне грамадскага дыскусійнага клуба “Словадром”
19.12.2018 г. у канферэнц-зале Гродзенскай абласной бібліятэкі адбылося падагульняючае ў гэтым годзе паседжанне грамадскага дыскусійнага клуба “Словадром”, створанага Гродзенскім абласным аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі. Нам прыемна, што арганізатары не забываюць пра ўдзельнікаў нашай школьнай суполкі юных літаратараў “Альшанскі перазвон” і запрашаюць на чарговыя паседжанні. Тэма “Маё слова” выклікала прадстаўнікоў гродзенскай інтэлектуальнай эліты да размовы і развагі пра тое, з чым кожны прыйшоў да канца 2018 года, якія словы ён хацеў бы сказаць сабе і прысутным у зале аднадумцам.
Прыметная гэтая сустрэча была тым, што вучні нашай школы ўпершыню прадставілі ўвазе свае вершаваныя творы. Вельмі хваляваліся, але дарэмна, бо атрымалі прызнанне і падтрымку такой шаноўнай аўдыторыі.