Дыплом 3 ступені на абласным конкурсе буктрэйлераў "Мой родны кут, як ты мне мілы…”
У снежні 2018 года прайшоў абласны конкурс буктрэйлераў "Мой родны кут, як ты мне мілы…”, прысвечаны Году малой радзімы. Арганізатарамі конкурсу з’яўляюцца галоўнае ўпраўленне адукацыі Гродзенскага аблвыканкама, дзяржаўная ўстанова адукацыі "Гродзенскі абласны інстытут развіцця адукацыі”.
На конкурс былі прадстаўлены 103 буктрэйлеры з 17 раёнаў Гродзенскай вобласці, а таксама з 23 устаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Работа нашых вучняў “Гродна ў вершах і песнях” была адзначана дыпломам 3 ступені.
Віншуем Лаглал Карыну, Кубяк Ксенію, Сянкевіча Віталія, Яравую Кацярыну і іх кіраўнікоў Шаціло Святлану Мікалаеўну і Трацяк Рыту Антонаўну.